Майстар-класы ў бібліятэцы імя Я. Купалы

Да 71-й гадавіны з Дня Перамогі над фашызмам у Вялікай Айчыннай вайне ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы праводзіліся майстар-класы, на якія былі запрошаны вучні пачатковых класаў СШ №6 і СШ №8.

Майстар-класы ў бібліятэцы імя Я. КупалыДзецям прапанавалі вырабіць святочныя паштоўкі, якія яны змогуць ўручыць ветэранам вайны. Спачатку была праведзеная размова на тэму: «Цяжкія дарогі вайны», падчас якой навучэнцы даведаліся пра тое, колькі бед і пакут яна прынесла людзям. Затым яны разгледзелі прапанаваныя варыянты паштовак і абралі той, які больш за ўсіх прыцягнуў іх увагу.

Майстар-класы ў бібліятэцы імя Я. Купалы Майстар-класы ў бібліятэцы імя Я. Купалы Майстар-класы ў бібліятэцы імя Я. Купалы

«Кветка Перамогі» — так называлася паштоўка. За працу ўзяліся актыўна. Па шаблонах выразалі ўсе дэталі будучай паштоўкі і прыступілі да склейвання. Працавалі з «агеньчыкам» і велізарным задавальненнем. Кожны пастараўся, каб паштоўка атрымалася не толькі прыгожай, але і акуратнай.

Занятак прайшоў цікава, на пазітыве.

Адказная: Спірыдовіч С. У.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий