Праграма “Свая Спадчына”

Народ, які зберагае свае традыцыі і клапоціцца пра іх ўзбагачэнне, захоўвае гістарычную памяць і нацыянальную самасвядомасць, сваю самабытнасць і непаўторнасць. Таму актуальным з’яўляецца вывучэнне і пашырэнне нацыяльных культурных набыткаў сярод сённяшняга пакалення. Краязнаўчую дзейнасць планамерна ажыццяўляюць усе публічныя бібліятэкі Беларусі.

Полацкая Цэнтральная бібліятэка імя Ф.Скарыны актыўна рэалізуе праграму па папулярызацыі беларускай культуры, мовы і літаратуры сярод жыхароў горада. На працягу ўсяго года вядзецца праца па назапашванні краязнаўчага матэрыялу, актывізацыі інтарэсу моладзі да культурных і літаратурных каштоўнасцяў Беларусі, знаёмства з невядомымі фактамі з гісторыі Радзімы.

Канцэпцыя праграмы — неакадэмічнае вывучэнне беларускай літаратуры і культуры, якое падаецца ў інтэрактыўнай, цікавай і нязмушанай форме па сродкам паралельнага замацавання ў авалоданні беларускай мовай.

Мэта праграмы — зрабіць знаёмства з беларускай літаратурай (як класічнай, так і сучаснай) і культурай лёгкім і свабодным. Дадзеныя мерапрыемствы — гэта сталы баланс між адукацыяй і шоў.

Падрабязнее азнаёмiцца з задачамi i канцэпцыяй Праграмы