Інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел

БЕЛ  |  РУС

У інфармацыйна-бібліяграфічным аддзеле сканцэнтравана ўся інфармацыя аб фондах цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Тут знаходзіцца даведачна-бібліяграфічны апарат (ДБА), які складаецца з сістэмы каталогаў і картатэк, фонду даведачных і бібліяграфічных выданняў.

Атрымаць кваліфікаваную кансультацыю дапамагаюць бібліёграфы. Штогод чытачы атрымліваюць каля 5 тысяч даведак і кансультацый.

Са з’яўленнем першых кампутараў (1998 г.) бібліятэкары прыступілі да стварэння электроннага каталога. На сённяшні дзень ён налічвае каля 177 000 запісаў: 107 000 кніг (у тым ліку рэтраспекцыю) і 70 000 артыкулаў з перыёдыкі.

Краязнаўчая дзейнасць інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела накіравана на выяўленне, збіранне і распаўсюджванне ведаў аб Полацку і Полацкім раёне, зафіксаваных у краязнаўчых дакументах, электронных і машыначытальных носьбітах інфармацыі, у летапісах.

На сённяшні дзень краязнаўчая картатэка налічвае каля 38 000 картак. У ёй сабраны ўсе звесткі аб Полацку і Полацкім раёне. Актыўна вядзецца падрыхтоўчая праца па стварэнні паўнатэкставай базы  “Памяць Полаччыны”. Аблічбавана 7 000 артыкулаў.

З 2002 года інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел выдае серыі паказальнікаў па краязнаўству: “Праз мінулае ў будучыню”, “Юбіляры”, “Наш госць”, “Палачане”, “Полацказнаўства”.

Аддзел вядзе вялікую выдавецкую дзейнасць. У год выдаецца дастатковая колькасць выданняў. Гэта – бібліяграфічныя і біабібліяграфічныя паказальнікі, інфармацыйныя спісы і сцэнары мерапрыемстваў, прысвечаныя юбілейным датам календара, найбольш актуальным тэмам.

Бібліёграфы вядуць вялікую працу па выхаванню інфармацыйнай культуры моладзі.

У аддзеле сабраны фонд літаратуры на замежных мовах: кнігі, часопісы, CD і DVD, аўдыё – і відэакасеты. Спецыяліст з веданнем замежнай мовы праводзіць розныя мерапрыемствы для навучэнцаў гімназій і студэнтаў горада.