Публічны цэнтр прававой інфармацыі
Аб публічным цэнтры прававой інфармацыі.
У мэтах забеспячэння рэалізацыі права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь створана дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі.
Адным з яе элементаў з’яўляюцца публічныя цэнтры прававой інфармацыі, якія ствараюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь на базе дзяржаўных публічных бібліятэк.
Публічны цэнтр прававой інфармацыі – пункт свабоднага доступу грамадзян да эталоннай прававой інфармацыі, створаны для забеспячэння фарміравання прававых ведаў, навыкаў правамерных паводзін, паважлівага стаўлення да права і садзейнічання правядзенню мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян.
Задачамі публічнага цэнтра прававой інфармацыі з’яўляюцца:
- арганізацыя свабоднага доступу грамадзян да эталоннай прававой інфармацыі;
- фарміраванне фонду перыядычных і неперыядычных друкаваных і электронных выданняў, дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, якія змяшчаюць эталонную прававую інфармацыю, матэрыялаў навукова-практычнага характару, якія спрыяюць поўнаму і адэкватнаму ўспрыманню грамадзянамі іх правоў і абавязкаў;
- выкарыстанне эфектыўных форм і метадаў бібліятэчнага, інфармацыйнага і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання ў мэтах фарміравання ў грамадзян прававых ведаў, навыкаў правамерных паводзін, паважлівага стаўлення да права.
У 2001 годзе пры Цэнтральнай бібліятэцы імя Ф. Скарыны быў створаны публічны цэнтр прававой інфармацыі. Са студзеня 2004 года аддзел стаў функцыянаваць як самастойнае структурнае падраздзяленне.
Мэта існавання Прававога цэнтра – развіццё і ўдасканаленне адзінай дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі і забеспячэнне канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне поўнай і афіцыйнай прававой інфармацыі, а таксама аказанне дапамогі ў вучэбным працэсе па юрыдычных дысцыплінах выкладчыкам, студэнтам і навучэнцам.
У цэнтры прававой інфармацыі, любы чалавек мае доступ да афіцыйных прававых дакументаў. Тут сабрана ўся літаратура прававой тэматыкі, перыядычныя выданні па праве, рашэнні і распараджэнні Полацкага раённага выканаўчага камітэта, рашэнні раённага Савета дэпутатаў, электронны кабінет па энергазберажэнню.
Публічныя цэнтры прававой інфармацыі раёна
Публічны цэнтр прававой інфармацыі Цэнтральнай бібліятэкі імя Францыска Скарыны
Адрас: г. Полацк, вул. Гогаля, д. 15
Тэл: 8 (214) 46 34 51
e-mail: pcpi_polotsk@list.ru
Гадзіны працы: з 10.00 да 19.00
Выхадны – пятніца, летні графік (нядзеля)
Публічны цэнтр прававой інфармацыі дзіцячай бібліятэкі імя Л. Талстога – філіял №1
Адрас: г. Полацк, вул. Свярдлова, д. 17
Тэл: 8 (214) 46 26 33
e-mail: detbibl.tolstoy@mail.ru
Гадзіны працы: з 10.00 да 18.00
Выхадны – субота
Публічны цэнтр прававой інфармацыі бібліятэкі імя Янкі Купалы – філіял №3
Адрас: г. Полацк, вул. Марыненка, д. 42
Тэл: 8 (214) 77 19 98
e-mail: Ya.Kypala@mail.ru
Гадзіны працы: з 10.00 да 18.00
Выхадны – нядзеля
Публічны цэнтр прававой інфармацыі бібліятэкі-філіяла №8
Адрас: г. Полацк, вул. Зыгіна, д. 55
Тэл: 8 (214) 74 90 05
e-mail: Bibl8@mail.ru
Гадзіны працы: з 10.00 да 18.00
Выхадны – нядзеля
Публічны цэнтр прававой інфармацыі бібліятэкі-філіяла №9 імя А. Савіцкага
Адрас: г. Полацк, вул. Дзяржынскага, д. 52а
Тэл: 8 (214) 77 92 53
e-mail: bubalo.oksana@mail.ru
Гадзіны працы: з 11.00 да 19.00
Выхадны – панядзелак
Публічны цэнтр прававой інфармацыі Ветрынскай гарпасялковай бібліятэкі-філіяла №2
Адрас: гп. Ветрына-2, вул. Леніна, д. 41
Тэл: 8 (214) 45 35 20
e-mail: cool.vetrbiblio@yandex.ru
Гадзіны працы: з 10.30 да 19.00. Абед з 13.30 да 14.00
Выхадны – нядзеля, панядзелак