Філіял №3 — Бібліятэка імя Янкі Купалы

БЕЛ  |  РУС

Бібліятэка імя Янкі Купалы-філіял № 3 цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Полацка адчынена 21 снежня 1950 года. У той час мела назву “Гарадская бібліятэка № 2”. У 1964 годзе рашэннем Полацкага выканаўчага камітэта бібліятэцы прысвоена імя Янкі Купалы. З 1978 года ‑ уваходзіць у склад цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Полацка.

У 1989 годзе бібліятэка пераехала ў новы тыпавы будынак па адрасу: вул. Марыненка, д. 42. Плошча бібліятэкі складае 880 м2, маюцца структурныя (функыянальныя) падраздзяленні: абанемент для абслугоўвання дарослага насельніцтва і дзяцей, чытальная зала для дарослых і дзяцей, зала для правядзення масавых мерапрыемстваў, зала праваслаўнай літаратуры, платны сектар.  Сукупны кніжны фонд бібліятэкі складае 67 537 дакументаў на розных носьбітах, сярод іх больш 70 найменняў  перыядычных выданняў. Аказваем каля 90 відаў  платных паслуг, абслугоўваем больш 7000 чытачоў у год.

Рэжым працы: панядзелак – чацвер з 11:00 да 19:00, субота – нядзеля з 10:00 да 18:00, выхадны дзень – пятніца, апошні дзень месяца – санітарны дзень.

Бібліятэка вядзе актыўную працу па інфармацыйна-бібліяграфічнай дзейнасці, выкарыстоўвае розныя формы работы. Сістэма каталогаў і картатэк  (традыцыйны СБА),  прававая база “Эталон”, электронны каталог,  а таксама доступ да сеткі Internet – усё гэта дазваляе палепшыць якасць абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэкі.

Па благаславенні архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія ў бібліятэцы імя Янкі Купалы адкрыта зала праваслаўнай літаратуры, фонд якой пастаянна папаўняецца кнігамі, набытымі ў выдавецтве Беларускага Экзархата, а таксама літаратурай, атрыманай у дар ад Полацкай епархіі і выдавецтва Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра.

Цесна супрацоўнічаем у сумесных праектах, накіраваных на ўмацаванне сямейных каштоўнасцяў, з прыходамі праваслаўных храмаў Полацкай Епархіі: Святога Архангела Міхаіла г. Наваполацка (настаяцель айцец Аляксандр Шаховіч) і Пакрова Прасвятой Багародзіцы г. Полацк (настаяцель айцец Уладзімір Рацьковіч).

У бібліятэцы распрацаваны і з поспехам рэалізуюцца індывідуальныя творчыя планы, праграмы і праекты:

“Абарані правы дзіцяці” — праграма па прававому выхаванню, арыентавана на сярэдні школьны ўзрост, адказная Кукштэль І. Я.

“Абарані правы дзіцяці”індывідуальны план работы для дзяцей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямi, адказная Татарчук Н. В.

“Далучыцца да роднага слова” — індывідуальная праграма па папулярызацыі беларускай кнігі, адказная  Ляўшыцкая І. П.

“У гармоніі з прыродай” індывідуальная праграма па эколага-мастацкаму  выхаванню, адказная Варапаева К. У.

“Падарожжа па дарогах здароўя” —  індывідуальны план работы па ЗЛЖ,  адказная Копп І. А.

“Мой горад — Радзімы часцінка” —  індывідуальная  краязнаўчая праграма, адказная Квашніна І. Л.

“Пад шатамі духоўнасці” —  праграма па духоўна-маральнай асвеце жыхароў мікрараёна Марыненка ў традыцыях праваслаўнай культуры, адказная Бакуновіч В.В.

“Святы праваслаўнага календара” — індывідуальная духоўна-асветніцкая праграма для навучэнцаў Полацкага кадэцкага вучылішча, адказная Бакуновіч В. В.

“Бібліятэчныя сезоны” – праграма па арганізацыі вольнага часу жыхароў мікрараёна Марыненка, адказная Корпан Н. М.

“Рознакаляровыя далонькі”  творчая майстэрня, адказная Татарчук Н. В.

“Бібліятэка пад парасонам” – праект па арганізацыі чытання і правядзення вольнага часу дзяцей у летні перыяд.

“Дзе жыве яе вялікасць кніга” — індывідуальны творчы план, адказная Татарчук Н. В.

Ужо некалькі гадоў у нашай бібліятэцы працуе   хатні абанемент  “Кніга – 103” , у межах якога абслугоўваюцца на даму 12 чалавек: пенсіянеры і людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Бібліятэка прымае актыўны ўдзел у гарадскіх і раённых святах.

На сённяшні дзень бібліятэка мае наступныя тэхнічныя сродкі: камп’ютары, якія ўключаны ў лакальную сетку, чорна-белыя прынтары, ксераксы, каляровае ШФУ, бясплатны WI-FI, што дазваляе больш якасна абслугоўваць карыстальнікаў бібліятэкі.

Калектыў бібліятэкі працуе пад дэвізам “Кожнаму чытачу ‑ свая бібліятэка”. Дзякуючы прыгожаму афармленню, створанаму намаганнямі бібліятэкараў, утульнасці і добразычлівай атмасферы, наяўнасці камп’ютарнай тэхнікі, добраму камплектаванню, а галоўнае творчаму, працаздольнаму калектыву бібліятэка імя Янкі Купалы-філіял № 3 стала сапраўдным культурным і інфармацыйным цэнтрам для жыхароў мікрараёна Марыненка.

Больш падрабязна даведацца аб дзейнасці бібліятэкі імя Янкі Купалы можна на сайтах,  у сацыяльных сетках і блогах:

http://www.pravkonkurs.ru/blogs/blog6087/

https://www.facebook.com/groups/447389262005009/

https://vk.com/bibliotekaimyankikupaly

http://polotsk-pokrov.cerkov.ru/

http://eparhia992.by

Заг. бібліятэкі: В.У. Багданава