Філіял №1 — Дзіцячая бібліятэка імя Л. Талстога

БЕЛ  |  РУС

Гісторыя дзіцячай бібліятэкі ім. Л. М.Талстога пачалася ў 1948 годзе. Нават у гэты цяжкі час у паўразбураным горадзе ўлады вырашылі паклапаціцца пра дзяцей і адкрыць для іх бібліятэку па вуліцы Леніна, у гістарычным будынку – доміку Пятра І. І першым бібліятэкарам у ёй была Чайкоўская Галіна Іванаўна. У розны час загадчыкамі бібліятэкай былі Карзо Ніна Аляксееўна, Сушчына Раіса Рыгораўна, Карынеўская Наталля Станіславаўна. Пад іх кіраўніцтвам бібліятэка расла, мацнела, пераязджала, пашыралася, папаўнялася новымі кнігамі і сучасным абсталяваннем. Але ва ўсе часы работнікі бібліятэкі імкнуліся цалкам задаволіць інтарэсы і запыты чытачоў і стварыць для іх утульную і добразычлівую атмасферу.

Сёння дзіцячая бібліятэка імя Л. М. Талстога:

  • займае рэканструяванае прасторнае светлае памяшканне плошчай 344 кв. метры.;
  • мае абанемент, 2 чытальныя залы і пакой для масавых мерапрыемстваў;
  • да паслуг чытачоў 2 кампутары, відэа-і DVD-плэер, тэлевізар, ксеракс і сканер.

У год бібліятэка абслугоўвае 4 800 чытачоў, пачынаючы з дашкольнікаў і заканчваючы пенсіянерамі. Колькасць наведванняў – 31 000. Кнігавыдача складае – 82 000.

Фонд бібліятэкі налічвае каля 37 000 асобнікаў, у тым ліку 309 — на электронных носьбітах. Мы выпісваем 7 найменняў газет і 32 найменні часопісаў.

Бібліятэка супрацоўнічае з сярэднімі школамі №1, №9, №10; гарадскімі гімназіямі №1 і №2; дзіцячымі садамі №24, №14, №15, №17 і №9, аддзяленнем дзённага знаходжання дзяцей-інвалідаў і дзіцячым сацыяльным прытулкам.