Абанемент
Абанемент з’яўляецца адной з самых старажытных формаў работы бібліятэк, самы папулярны і найбольш зручны для чытачоў аддзел. Каля 4 тысяч гараджан карыстаюцца паслугамі нашага аддзела. Абанемент гасцінна прымае ўсіх, хто сюды прыходзіць: школьнікаў, студэнтаў, рабочых, служачых, пенсіянераў.
Да вашых паслуг:
- прагляды новых кніг
- тэматычны падбор выданняў
- выдача дакументаў па канкрэтных запытах
- у нашым аддзеле працуе камерцыйны абанемент.
Абанемент адрозніваецца ад іншых аддзелаў бібліятэкі:
- Па-першае, менавіта з гэтага аддзела літаратура выдаецца на дом.
- Па-другое, ні ў адным іншым аддзеле вы не сустрэнеце такой разнастайнай літаратуры. Навучэнцы і студэнты знойдуць тут кнігі як па навучальнай праграме, так і па сваіх інтарэсах, дарослыя чытачы – у дапамогу сваёй дзейнасці і кнігі “для душы”. Тут сабрана літаратура па ўсіх галінах ведаў, прадстаўлены на любы густ і мастацкія творы. Самыя папулярныя і новыя часопісы, мастацкую і вучэбную літаратуру чытач можа ўзяць на дом на камерцыйным абанеменце.
- Па-трэцяе, калі Вы не можаце выбраць кнігу “для душы” Вам заўсёды дапамогуць супрацоўнікі абанемента.
- Па-чацвёртае, мы прапануем чытачам вялікую колькасць сучасных кніжных серый: “Дэтэктыў вачамі жанчыны”, “Іранічны дэтэктыў”, “Жаночыя гісторыі”, “Рускі раман”, “Палацавыя таямніцы”, “Рускія палкаводцы”, “Фэнтазі”, “Гісторыя Расіі ў раманах” і многія іншыя.
Кніжныя выставы, тэматычныя падборкі, раздзяляльнікі – важныя арыенціры кніжнага свету абанемента. На абанеменце ўсё зроблена для таго, каб кожны чалавек у атмасферы цяпла, дабрыні і ўвагі знайшоў менавіта тую кнігу, якая яму патрэбна.
Наша крэда – служыць чытачу!