Гісторыя бібліятэчнай сістэмы

БЕЛ  |  РУС

Карані гісторыі бібліятэк Полацка сыходзяць у далёкае мінулае. Звесткі аб першай бібліятэцы горада да нас не дайшлі. Але вядома, што Еўфрасіння Полацкая, Святая заступніца Белай Русі, у XII стагоддзі займалася перапісваннем богаслужбовых кніг. Да гэтага часу ў Сафійскім саборы была сабрана вялікая бібліятэка. Ёсць звесткі аб бібліятэцы Езуіцкага калегіума, а затым Кадэцкага корпуса, аб бібліятэцы Богаяўленскага манастыра.

У 1912 годзе было створана таварыства Полацкай бібліятэкі. Перад рэвалюцыяй у Полацку існавала яшчэ адна бібліятэка  – Асветніцкага таварыства.

За час акупацыі Полацка з 25 студзеня па 21 лістапада 1918 года многія кнігі былі вывезены абознішчаны. У студзені 1919 г. у Полацку былі нацыяналізаваныя ўсе бібліятэчныя кнігі, і створана цэнтральная гарадская бібліятэка. Карыстанне бібліятэкай было платным. Супрацоўнікі бібліятэкі працавалі ў цяжкіхумовах: не хапала спецыялістаў, было цяжка з палівам. Але бібліятэка працавала, праводзіліся літаратурныя суды, дыспуты. Працавалі гурткі: “Сябры кнігі”, “Па вывучэнню беларускай літаратуры”.

У 1926 годзе бібліятэцы прысвоілі імя Рэвалюцыі 1905 года. У 1926-1929 гг. бібліятэкай кіраваў Ісідор Маркавіч Фрумін, пасля прафесар Маскоўскага Інстытута культуры.

Да 1940 года ў Полацку было 9 бібліятэк. За час Вялікай Айчыннай вайны, з 1941 па 1944 гады, усё сабранае бібліятэкамі было знішчана. Ні адной бібліятэчнай кнігі ў горадзе не засталося.

У 1945 годзе была адкрыта Полацкая абласная бібліятэка. Да 1954 года фонд яе склаў 100 тысяч асобнікаў. У гэтым жа годзе, у сувязі з ліквідацыяй Полацкай вобласці, бібліятэка была рэарганізавана ў цэнтральную гарадскую бібліятэку і пераведзена ў новае памяшканне, дзе знаходзіцца і цяпер.

1946 год – адкрыта гарадская бібліятэка (зараз бібліятэка імя Аляксандра Герцэна, філіял №2).

1948 год – адкрыта дзіцячая бібліятэка (зараз дзіцячая бібліятэка імя Льва Талстога, філіял №1).

1950 год – адкрыта гарадская бібліятэка №2 (цяпер бібліятэка імя Янкі Купалы, філіял №3).

1952 год – адкрыта дзіцячая бібліятэка №2 (зараз дзіцячая бібліятэкаі мя  Янкі Журбы, філіял №6).

1967 год – адкрыты адразу дзве бібліятэкі: гарадская №3 (цяпер бібліятэка-філіял №4) і дзіцячая №3 (цяпер бібліятэка-філіял №7).

1974 год – адкрыта гарадская бібліятэка №4 (цяпер бібліятэка-філіял №5).

8 снежня 1978 года – бібліятэкі горада былі аб’яднаны ў Цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму.

1 студзеня 2006 года Па рашэнню Полацкага гарадскога выканаўчага камітэта ад 21.05.2005 г. №758 адкрыта бібліятэка-філіял №8 цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Полацка ў мікрараёне “Аэрапорт”.

10 сакавіка 2009 года Па рашэнню Полацкага гарвыканкама №171 “Аб прыёмемаёмасці ў камунальную ўласнасць г. Полацка “адкрыты філіял №9 цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы – спецыялізаваная бібліятэка для інвалідаў па зроку па адрасе вул. Дзяржынскага, 116 (былая спецыяльная бібліятэка ПУП “Элект” ГА “БелТІЗ”).

З 2013 года Полацкая гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма і Полацкая раённая бібліятэчная сістэма аб’яднаны ў адну сістэму, цяпер гэта Дзяржаўная ўстанова культуры “Полацкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”, дзе ўзначальвае сістэму Цэнтральная раённая бібліятэкаімя Францыска Скарыны.

Калектыў ЦБС актыўна ўдзельнічае ў конкурсах і спаборніцтвах.

У конкурсах, якія  арганізуюцца ББА. Неаднаразова адзначаліся кіраўніцтвам раёна і Аддзела культуры работнікі ЦБС.

ПАДРАБЯЗНЕЙ ПРА ДАСЯГНЕННІ ДУК «ПОЛАЦКАЯ РЦБС»