Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

Любая краіна, любы горад маюць сваю насычаную падзеямі і людзьмі гісторыю. Помнікі архітэктуры і ўшанаваныя ў камені выбітныя асобы, рукапісныя летапісы, памятныя даты – усё гэта – тыя карані, якія сілкуюць чалавека, без якіх ён не можа рухацца наперад. Наш Полацкі край асабліва багаты сваёй гісторыяй, вывучэннем якой займаліся многія даследчыкі, і кожны палачанін павінен ведаць гісторыю свайго горада і ганарыцца ёю.

Любоў да мовы, роднага краю, бацькаўшчыны прыходзіць праз веданне літаратуры, гісторыі, культуры, побыту мясцовасці. Важную ролю ў гэтым адыгрывае Цэнтральная бібліятэка імя Ф. Скарыны. Цікавасць да мінулага, да сваіх каранёў, да сваёй спадчыны выклікае неабходнасць данесці яе да нашчадкаў.

У 2017 годзе будзе адзначацца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Гэта значнае свята і для Полацка, у якім нарадзіўся Францыск Скарына.

Вывучэнне спадчыны Францыска Скарыны пачалося ў канцы XVIII ст. Найбольшы ўклад у даследаванне жыцця і дзейнасці вялікага беларускага асветніка, яго выданняў, літаратурнай творчасці зрабілі рускія і беларускія скарыназнаўцы, асабліва Карскі Я., Пічэта У., Уладзіміраў П., Флароўскі А., Шчакаціхін М., а ў наш час – Агіевіч У. У., Алексютовіч М. А., Аляксееў П. А., Анічэнка У. В., Батвіннік М. Б. Белы А. Я., Болбас В. С., Брага С., Булыка А. М., Галенчанка Г. Я. Глебаў А. К., Грыцкевіч А. П., Дарашкевіч В. І., Дварчанін І. С., Драздовіч Я., Дышыневіч В. Н., Жураўскі А. І., Зайцаў В. К.,
Зварыка І. М., Калеснік У. А., Караткевіч У. С., Каўка А. К., Кісялёў Г., Клышка А., Конан У. М., Лабынцаў Ю. А., Лазарук М. А., Ліхадзедаў У. А., Лойка А. А.,
Майхровіч С. К., Мальдзіс А. В., Мдывані А., Мілавідаў А. І., Мыльнікаў А. С., Надсан
А., Неміроўскі Я. Л., Падокшын С. А., Паўлавец Д. Д., Петрашкевіч А., Прашковіч М. І., Саверчанка І. В., Садковіч М. Ф., Сапуноў Б. В., Суднік М. Р., Суша А., Усовіч К. С., Чаквін І. У., Чамярыцкі В. А., Чапко В. У., Шалькевіч В. Ф., Шматаў В. Ф. і інш.

Захавалася звыш 300 экземпляраў Скарынавых выданняў і іх фрагментаў, якія зберагаюцца ў розных бібліятэках, архівах і музеях свету, найбольш у Санкт-Пецярбургу і Маскве.

Спадчына Скарыны мае ўсеславянскае і ўсееўрапейскае значэнне. Яго мудрыя думкі і глыбокія ідэі актуальныя і сёння.

Пакуль людзі цікавяцца гісторыяй, памяць пра продкаў жыве і перадаецца з пакалення ў пакаленне.

Дзедзюліна Л. Б.

Загадчыца інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела Цэнтральнай бібліятэкі імя Ф. Скарыны г. Полацка


Оргкомитет по подготовке и проведению Дня белорусской письменности в 2017 году в Полоцке

Создан Национальный организационный комитет по подготовке и проведению Дня белорусской письменности в Полоцке Витебской области 3 сентября 2017 года. Соответствующее постановление принял Совет Министров Республики Беларусь №894 от 1 ноября 2016 г.

Согласно документу, финансирование подготовки и проведения мероприятий Дня письменности поручено осуществить за счет средств республиканского и местных бюджетов в рамках средств, предусмотренных государственным органом на проведение централизованных мероприятий, а также иных источников.
Возглавляет организационный комитет Заместитель Премьер-министра Республики Беларусь Наталья Кочанова. Заместителями председателя оргкомитета являются Министр информации Лилия Ананич и председатель Витебского облисполкома Николай Шерснев. В состав оргкомитета вошли также руководители министерств образования, культуры, связи и информатизации, спорта и туризма, представители иных министерств, ведомств и организационных структур.

Постановление Совета министров от 01.11.2016
Пастанова Аб стварэнні Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства ў г.Полацку Віцебскай вобласці 3 верасня 2017 г.
Склад Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства ў г.Полацку Віцебскай вобласці 3 верасня 2017 г.

СКАРЫНІЯНА


ВЕРШЫ