Пра што плача Зямля

28 красавіка у бібліятэцы ім. Я. Купалы — філіял № 3 была праведзена інфармацыйная гадзіна “Пра што плача Зямля”.

Iнфармацыйная гадзіна была праведзена ў межах індывідуальнага творчага плану “Экалогія для дапытлівых”. Гадзіна была прысвечана Чарнобыльскай катастрофе. Мерапрыемства наведалі вучні 8 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Полацка”.

Напачатку мерапрыемства вучні пазнаёміліся з гісторыяй ЧАЭС, паглядзелі тагачасныя фотаздымкі станцыі. Пасля гэтага бібліятэкар распявяла вучням пра РВМК-1000, які быў устаноўлены на Чарнобыльскай АЭС. З дапамогай схемы бібліятэкар патлумачыла школьнікам прынцып работы рэактара, расказала пра яго вартасці і недахопы, а потым паказала дзецям відыа, каб школьнікі на ўласныя вочы ўбачылі ланцуговую ядзерную рэакцыю.

Школьнікі даведаліся, што адной з прычын катастрофы сталі недахопы РВМК-1000. Для таго, каб дзеці лепей зразумелі падзеі, якія адбыліся 26 красавіка ім была прадэманстравана 3d рэканструкцыя выбуху. Маштабы катастрофы прадэманстравалі і тагачасныя фотаздымкі. Таксама дзеці даведаліся, што ад катастрофы пацярпелі краіны Заходняй Еўропы і ЗША.

На наступным этапе размовы вучні паспрабавалі сфармуляваць наступствы аварыі, а бібліятэкар з дапамогай мапы паказала дзецям, што ўся тэрыторыя Беларусі так ці інакш пацярпела ад выбуху. Таксама бібліятэкар расказала вучням пра памылкі савецкай улады, якія пагоршылі наступствы катастрофы.

Потым вучні праглядзелі вытрымкі з замежнай і савецкай перыёдыкі 1986 года. Дзеці даведаліся, што савецкая ўлада не імкнулася паведаміць насельніцтву актуальную інфармацыю пра аварыю, а замежныя газеты наадварот актыўна, на першых поласах друкавалі інфармацыю пра сітуацыю на ЧАЭС.

Аддзін з найбольш грунтоўных артыкулаў быў надрукаваны ў газеце “Праўда”. Савецкія ўлады паведамілі насельніцтву, што ў аварыі вінаваты выключна супрацоўнікі станцыі. Пасля знаёмства з артыкулам, бібліятэкар распавяла вучням пра лёс кіраўніцтва АЭС.

Наступны этап размовы быў прысвечаны ліквідатарам аварыі на ЧАЭС. Вучні паглядзелі тэматычныя фотаздымкі, даведаліся пра сучасны стан ліквідатараў. Акрамя таго, дзеці даведаліся, што пасля аварыі станцыя канчаткова спыніла работу толькі ў 2000 годзе.

Фінальная частка размовы была прысвечана беларускай зоне адчужэння. Дзеці паглядзелі фотаздымкі беларускіх населеных пунктаў, якія назаўсёды былі пакінуты людзьмі.

Адказная: бібліятэкар Рудакова Н. М.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий