Баярыня-Масленіца

10 сакавіка прайшло свята развітання з Зімушкай-зімой ў дзіцячай бібліятэцы ім. Л. Талстога – фiлiял № 1.

Весяліліся ад душы, спаборнічалі ў сіле і спрыту, спявалі і танцавалі падчас яго вучні 2 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №10 ім. У. М. Азіна”.

Бібліятэкар Неміровіч Марына Пятроўна расказала дзецям аб масленічных традыцыях і сімвалах, аб тым, што масленічны блін з’яўляецца не проста святочным пачастункам, але і сімвалам залатога сонца, ажыўшага пасля зімовай спячкі.

Таксама яна нагадала рабятам пра тое, як важна ведаць, шанаваць і памятаць культуру свайго народа.

Усе дзеці ахвотна ўдзельнічалі ў конкурсах “Чароўная матрошка”, “Гары-гары ясна”, “Лятаючы блін” і іншых. Праяўлялі рабяты і інтэлектуальныя здольнасці: яны адгадвалі загадкі і тым самым спрабавалі залезці на “Чароўны масленічны слуп”.

Дзеці з задавальненнем слухалі і падпявалі вясёлыя прыпеўкі, з цікавасцю прымалі ўдзел у жартоўнай варажбе “Даведайся лёс”. Бывай зіма! Прыходзь вясна!!!

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий