Алан Мілн і ўсё-усё-усё

19 студзеня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы — філіял № 3 быў праведзены кнігапаказ “Алан Мілн і ўсё-усё-усё”.

Кнігапаказ быў прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння ангельскага пісьменніка. Быў праведзены для вучняў 2 “Г” класа ДУА “Сярэдняя школа № 6” у межах кінагасцёўні “Літаратурны кадр”.

Вучні даведаліся аб тым, што яшчэ з дзяцінства Алан Аляксандр Мілн марыў стаць пісьменнікам і, пасталеўшы, напісаў шмат кніг для дарослых. Але ў 1920 годзе ў жыцці пісьменніка здзейснілася падзея, якая моцна паўплывала на яго літаратурны лёс: у яго нарадзіўся сын.

Гісторыі  пра плюшавага мішку, якія ён прыдумваў для свайго сына, сталі паспяховымі творамі. Казкі пра Вінні-Пуха карыстаюцца нязменным поспехам ва ўсе часы. Дзеці гатовы бясконца чытаць і перачытваць захапляльныя прыгоды смешнага і наіўнага медзведзяня.

Таксама школьнікі даведаліся аб там, што аўтарам пераклада казачнага твора с ангельскай мовы на рускую стаў Барыс Захадэр, дзякуючы якому мы ведаем выдатную гісторыю “Винни-Пух и все-все-все”.

У ходзе мерапрыемства дзеці пачулі малавядомыя дзіцячыя вершы аўтара “Вежливость”, “Мне королём стать хочется”. А таксама адказвалі на пытанні слайд-віктарыны “Найди героя”.

Ну і вядома ж, па традыцыі кінагосцёўні дзеці праглядзелі мультфільм  “Винни Пух идёт в гости”, які быў зняты па матывах аднайменнай казкі Алана Аляксандра Мілна. Адказная: Крупіна А. Г.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий