Навагодні карагод
21 снежня у дзіцячай бібліятэцы імя Л. Талстога адзвінеў навагодні ранішнік “Заспявай, звіні над елкай, навагодні карагод”.
Запрошаны на ранішнік былі вучні 2 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 10 ім. Ул. М. Азіна”.
Новы год – самае чароўнае і казачнае свята. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся пра традыцыі, звычкі, абрады, рытуалы святкавання Новага года на Беларусі. Адна з традыцый – гаданне, каб даведацца будучае. Сваю будучую прафесію рабяты “выцягвалі” з лубка з зернем.
Не абышлося без сюрпрызаў, і замест сапраўднага, на ранішніку з’явіўся падстаўны Дзед Мароз. Гэта была Баба-Яга, якая падрыхтавала кіпу конкурсаў-выпрабаванняў. Так, дзеці перадавалі бібліятэчны сняжок пад музыку, а потым той, у каго ён застаўся , адгадваў загадку, на хуткасць пераносілі шышкі падчас конкурса “Шышка ў лыжцы”.
Весела прайшла гульня “Марозныя вароты”: двое дзяцей утваралі “вароты”, астатнім неабходна было хутка прабегчы праз іх, і не быць “замарожаным”.
Калі ж з’явіўся сапраўдны Дзед Мароз, агні на навагодней елцы былі запалены, распачаліся песні і карагоды. Дзеці з задавальненнем чыталі Дзеду Марозу і Снягурцы навагоднія вершы, і напрыканцы атрымалі салодкія падарункі.
З усмешкамі і выдатным настроем пойдуць вучні ў наступаючы год.