Сярод дзяцей дарослы самы

12 лістапада ў бібліятэцы імя Л. Талстога — філіял № 1 вучні 6 “А” класа СШ № 10 прымалі удзел у квэст-гульні.

Вучні прымалі удзел у квэст-гульні “Сярод дзяцей дарослы самы” (аб жыцці і дзейнасці Ул. Ліпскага). Спачатку загадчыца бібліятэкай Бандарэнка В. Ул. расказала рабятам аб дзяцінстве вядомага беларускага пісьменніка, аб шляху ад слесара да дзіцячага пісьменніка і кіраўніка Беларускага дзіцячага фонду, рэдактара часопіса “Вясёлка”.

Шасцікласнікі пазнаёміліся з кнігамі аўтара для дзяцей і дарослых, а потым, падзяліўшыся на дзве каманды, пачалі праходзіць квэст.

Разгадваючы крыжаванку з кнігі “Я тут жыву”, каманды саставілі ключавое словазлучэнне “зямля-карміцелька”, знайшлі выяву гэтага сімвала ў адным з аддзелаў бібліятэкі і атрымалі білет у адзін з полацкіх музеяў.

У які – дзеці хутка здагадаліся, прачытаўшы апавяданнне Ул Ліпскага “Чалавек-легенда” і адказалі на пытанні віктарыны па твору. Яшчэ адным з этапаў гульні-квэста стаў філворд, разгадаўшы які рабяты склалі з застаўшыхся літар назву кнігі Э. Агняцвет, якую Ул. Ліпскі прачытаў адну з першых. Завяршальным этапам стала разшыфроўка выказвання-пажадання пісьменніка для дзяцей Беларусі.

Скончылася мерапрыемства ўзнагароджваннем пераможцаў граматамі ад часопіса “Вясёлкі” з подпісам Ул. Ліпскага.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий