Вольны час з карысцю

3 верасня ў бібліятэку імя Янкі Купалы — філіял №3 прыйшлі дзеці з ДУА “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Полацкага раёна”.

Для маленькіх гасцей быў праведзены вольны час з карысцю “Мы ўмеем майстраваць, весяліцца і сябраваць”

Выхаванцы карэкцыйнага цэнтра даведаліся, што такое бібліятэка. Пазнаёміліся з такімі словамі як абанемент і кнігасховішча. Спадабалася дзецям прайсціся па “бібліятэчнаму гарадку”, дзе замест вуліц — шэрагі кніжных стэлажоў, замест паверхаў — кніжныя паліцы, а жыхары дамоў — гэта кнігі.

Потым хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі чытальную залу, дзе пазнаёміліся з разнастайнымі дзіцячымі часопісамі і энцыклапедыямі. Асабліва нашым маленькім чытачам спадабалася кніжная выстава, на якой былі прадстаўлены незвычайныя кнігі, гэта:  кніжкі-панарамкі і кніжкі-цацкі, музыкальныя кнігі серыі “Погладь и послушай” з тактыльнымі ўстаўкамі і акенцамі і г.д.

У другой частцы сустрэчы вядучая прапанавала чытачам зрабіць кніжную закладку. Сумесная творчая дзейнасць дапамагае пераадолець шматлікія праблемы. Такія заняткі паказваюць, што дзеці з парушэннямі развіцця могуць і маляваць, і майстраваць. Галоўнае – гэта наша дапамога і наша вера!

Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий