Чарадзеі роднага слова

12 жніўня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы — філіяле № 3 прайшоў бібліяфрэш “Чарадзеі роднага слова”.

Бібліяфрэш прайшоў у межах індывідуальнага творчага плана па папулярызацыі беларускай кнігі “Далучыць да роднага слова”. Прысутнічалі дзеці са школьнага лагера ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Полацка”.

У пачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з творчасцю сучасных беларускіх аўтараў: Генадзя Аўласенкі, Наталлі Бучынскай, Анатоля Зэкава, Алеся Карлюкевіча, Алены Масла, Ганны Скаржынскай-Савіцкай і Кацярыны Хадасевіч-Лісавай. Затым дзеці адправіліся ў цікавае і займальнае падарожжа па старонках новых, яркіх, прыгожых, пазнавальных беларускіх кніг, змешчаных на кніжнай выставе “У краіне Чыталіі”.

Дзецям вельмі спадабаліся кнігі Генадзя Аўласенкі: “Вася Лайдачкін у Краіне Шкодных Звычак”, “Дзіўныя прыгоды маленькага Вецярка з вентылятара”, “Дашачка і чароўныя акуляры”, “Колькі колераў у лета?”.

Шмат цікавага і незвычайнага даведаліся дзеці з кніг Наталлі Бучынскай “Прыгоды маленькай машынкі” і “Прынцэса Алівія і “жабіны вочкі”.

У час конкурса чытальнікаў “Верш з усмешкаю сябруе” дзеці з вялікім задавальненнем чыталі пазнавальныя і займальныя вершы на роднай мове з кніг Анатоля Зэкава: “За месяцам месяц”, “Лічба з літарай сябруюць”, “Вучоныя вароны”, “Праўда і лухта пра вусатага ката”.

Вясёлыя прыгоды і цікавыя здарэнні чакалі дзяцей на старонках кніг Алеся Карлюкевіча: “Зорны шлях белых гарлачыкаў”, “Прыгоды Максімкі на Бацькаўшчыне і ў розных краінах свету”, “Як васількі на сваю крыўду забыліся”, “Мудры Шубуршун”.

З дапамогай кніг пісьменніцы-казачніцы Алены Масла “Вандроўкі з божымі кароўкамі”, “Жывыя рэчы”, “Таямніцы закінутай хаты”, “Каляды з хроснай”, “Мяне завуць Лахнэска” дзеці патрапілі ў чароўны свет розных казачных прыгод і здарэнняў.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий