Вачыма продкаў

Этнаграфічная выстава “Падарожжа ў сялянскую хату” пачала дзейнічаць у бібліятэцы імя Я. Купалы-філіяле № 3.

Выстава пачала дзейнічаць у межах праекта “Вачыма продкаў”. На выстве сабраны разнастайныя прадметы сялянскага побыту.

22 чэрвеня этнаграфічную выставу наведалі выхаванцы школьнага лагера ДУА “Сярэдняя школа № 6”. Для дзяцей была праведзена экскурсія. Падчас экскурсіі дзеці даведаліся, што у нашых продкаў кожная рэч мела не толькі практычнае, але і сімвалічнае значэнне. Таксама выхаванцы атрымалі магчымасць дакрануцца да старажытных прадметаў.

У канцы экскурсіі дзеці атрымалі магчымасць пранесці ваду з дапамогай каромысла.

Прыемным бонусам стаў фінал мерапрыемства: дзеці пачаставаліся смачным, цёплым хлебам. Адказная: Рудакова Н. М.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий