Бацькоўская хата ўсім багата

17 чэрвеня рабяты, якія наведваюць прышкольны лагер СШ № 14 прымалі ўдзел у этнаграфічнай вандроўцы “Бацькоўская хата ўсім багата”.

Апынуўшыся ў фае, дзе зараз экспануецца выстава “Глазами предков”, дзеці адразу ж трапілі ў сялянскую хату.

Знаёмства з маслабойкай, саднікам (хлебнай лапатай), калаўротам, прасніцай прынесла маленькім беларусам шмат станоўчых эмоцый, бо яны не толькі убачылі старадаўнія рэчы, але і атрымалі магчымасць патрымаць іх у руках, паспрабаваць скарыстацца ім так, як гэта рабілі іх прародзічы. Дзеці слухалі прыказкі і прымаўкі, маленькія вершы і заклічкі, казкі, і такім чынам усведамлялі беларускую культуру, вучыліся любіць сваю радзіму і шанаваць яе самабытнасць.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий