У чароўнай краіне казак

23 лютага бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі імя. Л. М. Талстога  правялі літаратурную вандроўку “У чароўнай краіне казак”.

Бібліятэкары Бандарэнка В. Ул. і Сокалава С. І. правялі з вучнямі 4 “Б” класа СШ № 10 літаратурную вандроўку “У чароўнай краіне казак”.

Бібліятэкары пачалі сваё мерапрыемства з верша Максіма Танка “Матчыны казкі”. Пагаварыўшы пра казкі (літаратурныя і народныя) на тэарэтычным прыпынку “Што я ведаю пра віды казак”, рабяты падзяліліся на каманды і пачаць спаборніцтва.

Пасля прадстаўлення каманд (“Добрыя сябры” і “Сябры назаўжды”) распачаўся конкурс “Казка – розуму падказка”, дзе камандам трэба было правільна сабраць прыказкі, якія згадваюцца ў беларускіх народных казках.

Далей каманды зноў спыніліся на тэарэтычным прыпынку, дзе разам з бібліятэкарамі пагаварылі аб пабытовых, чароўных казках і пра казках аб жывёлах.

Пасля гэтага вучні паспрабавалі сябе ў ролі артыстаў, інсцэніруючы казкі пра жывёл “Двое прагных мядзведзікаў” і “Як Зайчык і Ваверка лічыць вучыліся”.

Каб дапамагчы камандам параўнаць колькасць набраных балаў, бібліятэкары правялі вырашальны конкурс “Адгадай без падказак, хто мы такія”, дзе рабятам былі загаданыя загадкі на беларускай мове пра герояў замежных казак.

Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкары падвялі вынікі спаборніцтва, уручылі граматы абодвум камандам — ​​за перамогу і за ўдзел, а таксама падарылі кожнай камандзе плакат «Мой расклад урокаў».

Пасля мерапрыемства рабяты ўзялі дадому кнігі на беларускай мове і атрымалі закладку ў падарунак.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий