Далучыць да роднага слова

25 студзеня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла гульня-забаўлянка “Ехаў поўны воз дзівос…”.

Гульня-забаўлянка прайшла ў межах індывідуальнага творчага плана па папулярызацыі беларускай кнігі “Далучыць да роднага слова” — да 70-годдзя з дня нараджэння Міхася Пазнякова.

Прысутнічалі вучні 2 А класа. ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Полацка”.

У пачатку мерапрыемства бібліятэкар Ляўшыцкая І. П. расказала дзецям пра жыццё і творчасць Міхася Пазнякова.

У час агляду кніжнай выставы “Адкрываем дзіўны свет” дзеці зрабілі цікавае і займальнае падарожжа па старонках кніг Міхася Пазнякова.

З вялікім задавальненнем вучні адгадалі загадкі з “Таямнічага куфэрка” і анаграмы “Вясёлыя словы”. Затым хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі актыўны ўдзел у гульнях з літарамі і словамі па кнізе Міхася Пазнякова “Гульняслоў”: “Азбука-дабаўлянка”, “Складзі з літар слова”, “Што не так?”,  “Слова па вертыкалі”.

Вясёлы настрой у дзяцей выклікалі небыліцы “Сорак ножак у сараканожак”.

У канцы мерапрыемства вучні паслухалі верш Міхася Пазнякова “Родная мова”, які вучыць ведаць, любіць і шанаваць сваю родную мову.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий