Прыгоды Бульбаёсціка

27 лістапада вучні 1 “Б” класа СШ № 10 прымалі ўдзел у бульбіных імянінах.

“Славен край наш ёй здаўна, трыста страў – а ўсё яна” (“Аз і Букі беларускай культуры”). Падчас мерапрыемства дзеці пазнаеміліся з казкай Раісы Дзейкун “Прыгоды Бульбаёсціка”, і дзякуючы ёй даведаліся, як на Беларусі з’явілася бульба. 

Пасля яе гучнага чытання пад слайды прэзентацыі бібліятэкар Бандарэнка В. Ўл. прывяла цікавыя гістарычныя звесткі  аб распаўсюджванні бульбы па Еўропе, расказала аб помніках бульбе на тэрыторыі краіны, аб гародніне-рэкардсменцы, вага якой склала 1615 гр, цацке “Бульбаёсцік”, якую выпусцілі на гомельскім прадпрыемстве “Актамір”.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий