Правілы паводзін у бібліятэке
20 кастрычніка на экскурсію ў бібліятэку імя Янкі Купалы завіталі вучні 1 “Б” класа ДУА “СШ № 6 г. Полацка”.
Бібліятэкарка з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі нагадала маленькім чытачам правілы паводзін у бібліятэке, распавяла, што з кнігамі трэба абыходзіцца асцярожна.
Першакласнікі актыўна ўзаемадзейнічалі з вядучай: адказвалі на пытанні, прадэманстравалі добрыя веды ў галіне дзіцячай літаратуры.
Таксама дзеці атрымалі магчымасць наведаць абенемент і чытальную залу, каб пазнаёміцца з цікавымі кніжкамі і часопісамі.
Адказная: Рудакова Н.М.