Экалогія для дапытлівых

3 жніўня ў межах праграмы “экалогія для дапытлівых” у бібліятэцы імя Янкі Купалы быў праведзены круглы стол “Яны просяць дапамогі”, які быў прысвечаны Міжнароднаму дню бяздомных жывёл.

На мерапрыемстве прысутнічаў рознаўзроставы атрад “Фантазёры” лагера “Солнечный город” ДУА “СШ № 6”. Пад час “круглага стала” вучні абмяркоўвалі прапанаваныя бібліятэкарам тэматычныя вершы, апавяданні і мультфільмы.

У канцы мерапрыемства бібліятэкар распавяла маленькім чытачам пра спосабы дапамогі бяздомным жывёлам, а таксама нагадала аб неабходнасці адказнага стаўлення да жывёл. Акрамя таго, да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная кніжная выстава.

Падрыхтавала: Рудакова Н. М.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий