Тыдзень памяці

З 4 па 10 мая ў бібліятэцы імя Л. М. Талстога праходзіў тыдзень памяці “Позабыть нельзя”, прысвечаны 75-годдзю Перамогі. Большая частка мерапрыемстваў праходзіла ў он-лайн фармаце — на старонцы групы бібліятэкі Ўкантакце.

Яшчэ 29 красавіка тут распачаўся паэтычны он-лайн марафон “Давайте к нам больше не пустим войну”, падчас якога больш за 30 чытачоў бібліятэкі, дашкольнікаў і малодшых школьнікаў з д/у №17, №24, СШ № 1, 10, ПГГ №1 чыталі вершы аб вайне, Перамозе як рускіх, так і беларускіх аўтараў. З дапамогай бацькоў і педагогаў  Вяршынінай Насцей, Вальшонкам Арцемам, Карповіч Насцей, Хамчуковай Сафіяй, Свярдловай Арынай,  Казак Насцей, Тумашевым Матвеем, Лапацінай Юліяй, Малярэнка Максімам, Гудковай Машай, Емельянавым Арцемам, Парчынскай Машай былі створаны выдатныя відэаролікі. Барадзін Сямен, Зелянко Міхаіл, Абрамовіч Насця і іванова Ксенія, Калеснік Сафія, Пятрова Варвара, Балашэўскі Нікіта  не проста чыталі вершы, але і выходзілі да помнікаў – на Курган Бесмяротнасці, да брацкіх могілак, помніка 23-м гвардзейцам, у музеі.  Да ўдзелу у марафоне былі дасланы нават музычныя кампазіцыі – сестры Арловы, напрыклад, ігралі на фартепіана і чыталі верш “Жураўлі”. Вельмі прыемна і тое, што удзел ў марафоне прынялі і зусім маленькія чытачы бібліятэкі – Красько Алена і Маслоўская Каця.


3 мая на старонцы у сацыяльнай сетцы быў змешчаны літаратурны пазл “Давным-давно была война”. Пад такой назвай ў форме электроннай выставы бібліятэкары знаемілі чытачоў з кнігамі з фонда бібліятэкі  для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў аб вайне. Слайды відэарада утрымлівалі фотаздымак вокладкі кнігі і сціплую анатацыю. Усе 16 кніг, прадстаўленных на віртуальнай выставе, расказваюць аб вайне, подзвігах, дзякуючы якім мы сейння жывем і жыцці дзяцей падчас вайны. Чытачы, якія прыходзяць ў бібліятэку, таксама маюць магчымасць пазнаеміцца з гэтымі кнігамі. На абанеменце можна паглядзець друкаваны варыянт выставы – бібліяграфічны спіс “Дошколятам о войне. Топ-10 лучших книг о войне для дошкольников”.


5 мая распачаўся, і цягнуўся целы тыдзень, гістарычны он-лайн экскурс “Памяць аб вайне на вуліцах горада”. Наведвальнікі старонкі мелі магчымасць даведацца пра тых людзей, імены якіх увекавечаны ў назвах гарадскіх вуліц. У кароткіх відэароліках на працягу 5 дзен бібліятэкары расказалі аб вуліцах Зіны Партновай, Васіля Халева,  Аляксея Зыгіна, 23-х гвардзейцаў, подзвігах гэтых мужных і адважных абаронцаў Айчыны падчас вайны. Акрамя гэтага, ў асобных постах была выкладзена інфармацыя аб тых кнігах і часопісах з фонда бібліятэкі, якія больш грунтоўна распавядаюць аб абаронцах Полацка.


8 мая на старонцы Ўкантакце была змешчана інфармацыя аб выставе-інсталяцыі   «Як дабра, што быў гэты дзень вызвалення», аформленнай ў фае бібліятэкі. Цэнтральнае месца на ёй займаюць партрэты творчых палачан — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны В. Любавіцкага, Н. Ярмак, А. Савіцкага, Л. Прокшы, П. Лісіцына, Т. Хаткевіча. Кнігі, якія размясціліся на выставачных стелажах, распавядаюць пра жыццё і творчасць гэтых людзей, аб Полацку ў гады вайны, піянерах-героях.


10 мая ў сацыяльнай сетцы з’явіўся чарговы он-лан занятак Цэнтра чытання і актыўнай творчасці Бібліяпазл “ О подвиге и доблести дедов…”. Тут была змешчана інфармацыя аб тым, што пачытаць дашкольнікам аб вайне, прапанаваныя кнігі з фонда бібліятэкі, вершы для завучвання, якія чытаюць  наведвальнікі Цэнтра  Маслоўская Каця і Красько Алёна, а таксама прапанаваны рад творчых работ. Сярод іх макет помніка “Вызваліцелям Полацка”, які дзеці могуць выканаць з картона і каляровай паперы. Самым маленькім наведвальнікам Цэнтра прапанавана паспрабаваць намаляваць салют у нетрадыцыйнай тэхніцы – “маляванне кардоннымі ўтулкамі”, а тым, хто крыху сталейшы – паштоўку да Дня Перамогі. Майстар-клас “Открытка для ветерана” – гэта цыкл фотаздымкаў, якія крок за крокам паказваюць, як сваімі рукамі зрабіць прыгожую паштоўку для ветэрана.


28 красавіка на старонцы дзіцячай бібліятэкі была змешчана інфармацыя аб тым, што бібліятэкарамі да 80-гадовая юбілея Уладзіміра Сцяпанавіча Ліпскага падрыхтаваны квэст па кватэры “Букет для юбіляра”. 

Звярнуўшыся ў бібліятэку ці напісаўшы ў паведамленні групы бацькі дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту могуць атрымаць матэрыялы для квэст-гульні па кватэры падчас якой дзеці даведаюцца, хто такі Ўладзімір Ліпскі, пазнаёмяца з яго творамі. Кожны з пунктаў гульнявога маршрута тоіць у сабе загадку ці перашкоду, якую трэба вырашыць ці перадолець. Ў канвертах, якія будуць знаходзіць рабяты, іх чакаюць крыжаванкі, філворды, рэбусы і шыфроўкі, шматлікія гульні і… неабходнасць прачытаць той ці іншы твор аўтара. Завяршэннем квэста з’яўляецца майстар-клас, галоўная мэта якога – павіншаваць пісьменніка з юбілеем і зрабіць для яго букет з папяровых рознакаляровых кветак.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий