Прафесар лясной тэхналогіі

21 кастрычніка ў бібліятэцы імя Янкі Купалы — філіял №3 на чарговай сустрэчы ў межах індывідуальнага творчага плану “Мой горад – частачка Радзімы” працягвалася знаёмства са знакамітымі ўраджэнцамі нашага горада. Для навучэнцаў 5 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 6” была праведзена гадзiна выдатнай  асобы “Прафесар лясной тэхналогіі”.

Ёсць вучоныя, чый досвед дазваляе пасля творчым людзям, ды і ўсім тым, хто захоплена ўглядаецца ў лес ці раку, горы альбо раўнінныя палеткі, адкрываць для сябе жыццё жывёл і раслін, дазваляе дасведчана меркаваць пра тыя ці іншыя з’явы ў наваколлі…

Адзін з такіх легендарных рупліўцаў — наш зямляк Дзмітрый Нікіфаравіч Кайгародаў. Ён нарадзіўся ў Полацку 31 жніўня 1846 года. У ходзе сустрэчы бібліятэкар пазнаёміла вучняў з жыццём і дзейнасцю выдатнага рускага вучонага-лесавода, арнітолага, фенолага, ганаровага прафесара Санкт-Пецярбургскага ляснога інстытута, аўтара шматлікіх навуковых прац і вучэбных дапаможнікаў, кніг пра прыроду.

Для стварэння эмацыянальнага настрою гасцям было прапанавана паслухаць гукі прыроды і палюбавацца роднымі краявідамі. З задавальненнем дзеці паслухалі ўрыўкі з кніг Дмітрыя Кайгародава.

Мерапрыемства падрыхтавала і правяла Квашніна І. Л.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий