Давайте жить дружно

8 жніўня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы ў рамках індывідуальнага творчага плана “С книгой мир добрей и ярче” для вучняў летняга лагера ДУА “Сярэдняя школа № 6 ” быў праведзен летні серпанцін “Ребята! Давайте жить дружно”. Мерапрыемства было прысвечана Міжнароднаму Дню сяброў.


Ребята! Давайте жить дружно!

У пачатку сустрэчы бібліятэкар распавяла дзецям пра гісторыю ўзнікнення свята. Школьнікі даведаліся, што свята гэта неафцыйнае, але людзі многіх краін у гэты дзень, 9 чэрвеня, віншуюць сваіх сяброў цеплымі словамі і дораць падарункі. Дзень сяброў першы раз святкавалі ў 1935 годзе і з таго часу ўсе больш і больш людзей ў розных краінах свету ў гэты дзень сустракаюцца са сваімі сябрамі.

Хлопчыкі і дзяўчынкі былі згодны з меркаваннем, што сапраўдныя сябры неабходны кожнаму чалавеку. Згадзіліся яны і з тым, што ў сяброўства ёсць сваі правілы, і калі іх не выконваць, застанешся адзін. У час размовы вучні  актыўна адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі. Маленькіх гасцей вельмі зацікавілі гульні “Раз, два – острова!”, “Найди друга”, “Угадай-ка”, “Да-нет”, “Подскажи словечко”. Таксама была праведзена музычная гульня “Весёлые друзья!”.

Вялікі эмацыянальны водгук выклікала мультымедыйная прэзэнтацыя “Необычные друзья”, якая паказала, што сапраўднае сяброўства сустракаецца не толькі ў людзей.


Ребята! Давайте жить дружно!

Многа літаратурных твораў, фільмаў, мультфільмаў прысвечаны тэме сяброўства. І ў канцы мерапрыемства госці з захапленнем праглядзелі ўрыўкі з фільмаў “Боевой конь”, “Гарри Поттер и филосовский камень”, “Охотники на драконов”, а таксама ўрыўкі з мультсерыялаў “Клад”, “Тиг и Лео”. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава.

Адказная: Трафімава М. А.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий