Далучыць да роднага слова
12 жніўня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы ў межах індывідуальнага творчага плана па папулярызацыі беларускай кнігі “Далучыць да роднага слова” прайшоў парк літаратурных атракцыёнаў “Лепшых кніг адкрыты нам старонкі”. На ім прысутнічалі дзеці з атрада “Туристята” ДУДА “Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі”.
Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з лепшымі дзіцячымі беларускімі кнігамі ў рубрыках: “З кніжкай змалку сябрам будзь”, “Адкрываем дзіўны свет”, “Я люблю чытаць!” і “Гуляем. Спачываем. Весялімся. Адгадваем”.
У час “Літаратурнага кола агляду” дзеці адправіліся ў займальнае падарожжа па старонках новых, яркіх, пазнавальных беларускіх кніг. Затым дзеці “наведалі” “Каруселі для ўважлівых чытачоў” і “Літаратурныя арэлі”, дзе іх чакалі цікавыя разнастайныя заданні.
Весела прайшлі гульні і конкурсы: “Сонечны клубочак”, “Сакрэты колераў вясёлкі”, “Вершаваны каляндар”, “Забаўлянкі-вымаўлянкі”, “Смяшынкі-жартаўлінкі” і “Усмешкі-пацешкі”.
З вялікім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі на пытанні, успаміналі любімыя кнігі і іх герояў, адгадвалі загадкі, чыталі вясёлыя вершы, забаўлянкі, пацешкі.
Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “У краіне Чыталіі”.
Адказная : Ляўшыцкая І. П.