Гадзіна разважанняў
26 лістапада ў бібліятэцы імя Янкі Купалы была праведзена гадзіна разважанняў “Талерантнасць. Што гэта значыць?”, прымеркаваная да Дня талерантнасці.
На мерапрымстве прысутнічалі вучні ДУА “Сярэдняя школа №6”, 3 “В” класа.
На пачатку сустрэчы госці паглядзелі мультыплікацыйны фільм “Талерантнасць”. Школьнікі абмяркоўвалі пытанні: ці добра быць аднолькавымі? Аднолькава смяяцца і аднолькава жартаваць? Не прымаць чужога? Дзеці вырашылі, што лепей, калі ўсе розныя і не падобныя адзін на аднаго.
Калі кожны ўдзельнік мерапрыемства зазірнуў у чароўнае люстэрка, то даведаўся аб тым, што ен адзіны і непаўторны жыхар на Зямлі. Падчас гульні “Хто вы такія?” вучні пераканаліся, што ўсе мы розныя, але нам цікава разам.
Дзеці паглядзелі відэаролік “Народы свету” і зрабілі вывад, што людзі розных нацыянальнасцяў павінны сябраваць, а не ваяваць. Падчас гульні “Вітаю, сябар” хлопчыкі і дзяўчынкі зразумелі, што паважлівае прывітанне забяспечвае добры настрой і дапамагае набыць новых сяброў. У канцы мерапрыемства дзеці склалі слова “талерантнасць” і паслухалі песню “Вместе весело шагать”.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава.