Са спадчыны продкаў у будучыню

14 лістапада ў бібліятэцы імя Янкі Купалы філіял №3 для вучняў 10 класа ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Полацка” быў праведзены вусны часопіс “Са спадчыны продкаў у будучыню”, прысвечаны Святому Андрэю Баболю. Сустрэча была прымеркавана да году Малой Радзімы і праходзіла ў межах краязнаўчай праграмы “Мой город – Родины частица”.

Як становяцца святымі, што такое подзвіг святасці, ці святыя – гэта толькі паважныя старыя? Над гэтымі пытаннямі юнакі і дзяўчаты разважалі ў час сустрэчы. Гартаючы старонкі вуснага часопісу, яны ўспомнілі некаторыя факты з гісторыі сваёй краіны і роднага горада, пазнаёміліся з біяграфіяй Андрэя Баболі, а таксама з тым, як ушаноўваецца памяць аб ім ва ўсім свеце і ў Полацку. Увазе слухачоў былі прадстаўлены ўрыўкі з паэм невядомага аўтара, прысвечаных Святому Андрэю Баболю.

Мерапрыемства падрыхтавала і правяла Квашніна І. Л.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий