Сіла дзяцінства

12 верасня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы была праведзена літаратурная гутарка “Сіла дзяцінства”, прысвечаная 190-годдзю з дня нараджэння Льва Талстога для вучняў ДУА “Сярэдняя школа №8”, 2Б класа.

Бібліятэкар расказала школьнікам пра цікавыя факты з біяграфіі вядомага рускага пісьменніка.

Дзеці даведаліся, што бацькі Льва Мікалаевіча памерлі, калі ен быў зусім маленькі. Яго выхаваннем займаліся родныя.

Літаратурны дэбют Талстога — аўтабіяграфічная аповесць “Дзяцінства”.

Вучыўся будучы пісьменнік ва ўніверсітэце, але ж вырашыў кінуць вучобу, так і не атрымаўшы дыплома. Захапіўся ідэяй ваеннай службы, разам са старэйшым братам паехаў на Каўказ. Маладому чалавеку хацелася праверыць сябе на адвагу, а таксама паглядзець сваімі вачыма, што такое вайна. Ордэн “За адвагу” ен атрымаў, а вайна яму не спадабалася.

Ён вярнуўся ў свой  радавы маёнтак Ясная Паляна і вырашыў адкрыць для сялянскіх дзяцей асаблівую школу. Школа была бясплатная, у ёй не было цялесных пакаранняў, дзеці па свайму жаданню прыходзілі на заняткі, іх ніхто не прымушаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі адчувалі сябе свабодна і весела.

Каб адчуць атмасферу талстоўскай школы, бібліятэкар правяла з дзецьмі гульню “Грыбнікі”, потым яны адгадвалі загадкі, глядзелі мультфільмы “Прыжок” і “Лев и собачка” па апавяданнях юбіляра, а напрыканцы сустрэчы адбылася яшчэ адна гульня — “Залатыя вароты”.

Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава.

Адказная: Кукштэль І.Я.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий