Сябры дзяцінства Георгія Скрабіцкага
2 і 3 жніўня ў бібліятэцы-філіяле №3 імя Янкі Купалы прайшло літаратурнае знаёмства “Сябры дзяцінства Георгія Скрабіцкага” (да 115-годдзя з дня нараджэння).
На ім прысутнічалі дзеці са школьнага лагера ДУА “Сярэдняя школа №6 г. Полацка” і ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Полацка”. У пачатку мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам вядомага і таленавітага дзіцячага пісьменніка, сапраўднага песняра роднай прыроды Георгія Скрабіцкага.
Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі актыўны ўдзел у конкурсах “Гэтыя пацешныя жывёлы” і “Жывыя сінонімы”. Затым разгадалі крыжаванку “Хатнія і дзікія жывёлы” і філворд “Браты нашы малодшыя”.
З вялікім задавальненнем дзеці выканалі “Заданне Мудрай Савы” , а таксама праявілі кемлівасць і ўвагу ў час забавы “Збяры карцінку”. Весела і цікава прайшлі гульні: “У свеце жывёл”, “Мой хатні любімец” і “Птушкі – нашы сябры!”.
У канцы мерапрыемства дзеці адказалі на пытанні віктарыны “Усё пра жывёл”, дзе паказалі сябе добрымі знаўцамі роднай прыроды.
Да літаратурнага знаёмства з Георгіем Скрабіцкім была аформлена кніжная выстава “Таямніцы роднай прыроды”.
Адказная: Ляўшыцкая І. П.