Край мой любы, край адвечны

Падведзены вынікі адкрытага раённага літаратурнага конкурсу “Край мой любы, край адвечны”, які праводзіўся сярод школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі Полацка, Полацкага раёна і г. Наваполацка і прысвячаўся Году малой радзімы.

Яго арганізатарамі сталі Полацкі раённы Цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур і народнае літаратурнае аб’яднанне “Наддзвінне” пры падтрымцы аддзела культуры Полацкага райвыканкама. Конкурс праводзіўся з мэтай папулярызацыі гістарычных, культурных і духоўных каштоўнасцей полацкага краю, выяўлення творчых талентаў у падрастаючага пакалення.

96 творчых работ было прадстаўлена на конкурс, які праводзіўся ў дзвюх намінацыях “Паэзія” і “Проза” (на беларускай і рускай мовах паасобку) сярод трох узроставых катэгорый: 11-13 гадоў; 14-15 гадоў; 16 і больш гадоў.


Пераможцамі ў намінацыі “Беларуская паэзія” сталі: у малодшай групе — Павел Красько (Кушлікоўская СШ) — 1 месца; Юлія Караваева (ЯС-БШ №11г. Полацка), Анастасія Ігнацьева (СШ №6 г. Полацка) — 2 месца; Ульяна Багдановіч (Полацкі раённы Цэнтр дзяцей і, Ганна Пістуновіч (Завозерская ДС-БШ) — 3 месца. У сярэдняй групе — Аляксандр Хвастоў (Палатоўская ДС-СШ) — 1 месца, Данііл Баркоўскі (гімназія №2 г. Наваполацка), Яна Літвінчук (Кушлікоўская ДС-СШ) — 2 месца; Максім Шунькін ( СШ №11 г. Наваполацка), Эльвіра Мурзіч (СШ №12 г. Наваполацка) — 3 месца. У старэйшай групе – Яна Прыгун (СШ №12 імя І.Е. Аляксеева г. Полацка) – 1 месца; Яўгенія Лукашэвіч (Полацкі хіміка-тэхналагічны каледж) — 2 месца; Дзмітрый Рахоўскі (СШ №7 г. Наваполацка), Карына Андронава(Полацкі хіміка-тэхналагічны каледж) – 3 месца.


Пераможцамі ў намінацыі “Беларуская проза” сталі: у малодшай групе: Аліна Казлова (СШ №11 г. Наваполацка) — 1 месца; Мілана Нікалаенка(Палац дзяцей і моладзі г. Наваполацка) — 2 месца. У сярэдняй групе – Паліна Кушнер (СШ №18 імя Еўфрасінні Полацкай) — 1 месца; Лідзія Герасімовіч (гімназія №2 г. Наваполацка),Паліна Сляпцова (Полацкая дзяржаўная гімназія №1 імя Францыска Скарыны) – 2 месца. У старэйшай групе – Інга Зайцава (Ветрынская СШ імя Дз. Цябута) — 1 месца; Крысціна Бондарава (СШ №3 г. Наваполацка) — 2 месца; Данііл Шулепаў (СШ №7 г. Наваполацка), Ганна Кузьміна (гімназія №2 г. Наваполацка) – 3 месца.


Пераможцамі ў намінацыі “Руская паэзія” сталі: у малодшай групе – Дар’я Заяц(Зялёнкаўская ДС-СШ) – 1 месца; Аліна Маскова (Полацкая дзяржаўная гімназія №2) — 2 месца; Вікторыя Осіпава, Ангеліна Шляйчкова ( Полацкая дзяржаўная гімназія №2) – 3 месца. У сярэдняй групе – Валерыя Бабінская (СШ №16 г. Полацка) – 1 месца; Анастасія Лінтоўчык (СШ №4 г. Наваполацка) — 2 месца; Маргарыта Крыўко (СШ №12 г. Наваполацка) — 3 месца. У старэйшай групе — Наталля Кузьміцкая (Полацкая дзяржаўная гімназія №1 імя Францыска Скарыны) — 1 месца; Кірыл Лялюга (Полацкі хіміка-тэхналагічны колледж) — 2 месца; Кацярына Цітова (Полацкі хіміка-тэхналагічны каледж) – 3 месца.


Пераможцамі ў намінацыі “Руская проза” сталі: у малодшай групе — Ганна Краснова (Фарынаўская ДС-СШ) – 1 месца; Яна Конаш (Ветрынская СШ) — 2 месца; Уладзіслава Кананчук (ЯС–БШ №11 г. Полацка) — 3 месца. У сярэдняй групе – Станіслаў Скіба (БШ №10 г. Наваполацка) — 1 месца; Яўгенія Валюшкіна (СШ №16) – 2 месца; Надзежда Іванько (СШ №11 г. Наваполацка) – 3 месца. У старэйшай групе- Данііл Шулепаў (СШ №7 г. Наваполацка) — 1 месца; Дана Бельская (СШ №2 г. Наваполацка) — 2 месца.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий