Бібліярэгата «Акіянскія прыгоды»

Філіял №3. 18 чэрвеня да Сусветнага дня акіянаў у рамках індывідуальнага творчага плана «У гармоніі з прыродай» для дзяцей са школьнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №6 г. Полацка» прайшла бібліярэгата «Акіянскія прыгоды». «Стартавалі» вучні ў водах Ціхага акіяна. Паглядзеўшы прэзентацыю, яны змаглі адказаць на пытанні «воднай» віктарыны і даведаліся, чаму ён называецца Ціхім. Далей, разгадаўшы загадкі, дзеці пазнаёміліся з насельнікамі Атлантычнага акіяна, а потым змаглі палюбавацца імі, паглядзеўшы невялікую  відэазамалёўку. Шмат цікавых і пазнавальных фактаў прадставіў ім Індыйскі акіян. І завяршылася бібліярэгата «наведваннем» Паўночнага Ледавітага акіяна, дзе хлопчыкаў і дзяўчынак чакала кніжная выстава «Блакітныя вочы планеты».

Падрыхтавала: Спірыдовіч С. У.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий