Вясёлы мастак і пісьменнік

4 чэрвеня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы для дзяцей са школьнага лагера ДУА “Сярэдняя школа №6”, быў праведзены ўрок-гутарка “Вясёлы мастак і пісьменнік». Мерапрыемства прысвечана 115-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Рыгоравіча Суцеева, знакамітага мастака-мультыплікатара, сцэнарыста і пісьменніка.

Бібліятэкар з дапамогай мультымедыйнай прэзэнтацыі пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з біяграфіяй Уладзіміра Рыгоравіча. Дзеці здзівіліся таму , што першая адукацыя Суцеева была тэхнічнай – ён атрымаў прафесію інжынера. Але любоў да малявання і кінематаграфіі перамагла, і Уладзімір Суцееў паступае ў Тэхнікум Кінематаграфіі. А ў 1936 годзе з групай аднадумцаў становіцца адным з заснавальнікаў студыі “Саюзмультфільм”.     Таксама дзеці даведаліся, што вельмі таленавіты мастак- мультыплікатар ілюстраваў кнігі знакамітых дзіцячых пісьменнікаў С. Маршака, К.Чукоўскага, С. Міхалкова, Д. Радары. А на пытанне, чаму ён сам пачаў пісаць казкі, Суцееў з усмешкай адказваў, што “… вясёлых аўтараў, якія пішуць для малых, – мала, а мастакоў, якія жадаюць намаляваць пацешную кніжку, – шмат, таму прыйшлося мне самому прыдумваць казкі”. Але найбольш дзяцей уразіла тое, што Уладзімір Рыгоравіч адначасова мог пісаць правай рукой, а маляваць – левай. Вучням было прапанована паспрабаваць паўтарыць гэты працэс. Спачатку дзяўчынкі, потым хлопчыкі актыўна спрабавалі пісаць і маляваць адначасова. Зацікаўленнасць, увага дапамаглі дзецям правільна адказаць на пытанні віктарыны “Казкі У.Суцеева”. У канцы мерапрыемства школьнікі з задавальненнем паглядзелі мультыплікацыйны фільм “Мы Шукаем Кляксу”, сцэнарый для якога напісаў Уладзімір Рыгоравіч Суцееў.

Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Чароўныя фарбы, чароўныя літары”.

Адказная: Трафімава М.А.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий

Войти с помощью: