Вучыся беражлівым быць

5 чэрвеня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы для дзяцей са школьнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Полацка» у рамках акцыі «Гадзіна Зямлі» было праведзена мерапрыемстваінфармацыйная гадзіна «Вучыся беражлівым быць» – прысвечанае Сусветнаму дню навакольнага асяроддзя.

Вядучая, з дапамогай прэзентацыі «Зямля наш агульны дом», распавяла школьнікам аб экалагічных праблемах і спосабах іх вырашэння.

Вясёлы Ветрык расказаў усё аб паветры: якім яно бывае, для чаго патрэбна, якую карысць прыносіць.

Гарэзная Кропелька з дапамогай загадак пазнаёміла з рознымі станамі вады, прадставіла цікавыя факты аб ёй, падказала, як лепш зберагчы і сэканоміць ваду.

З апавядання К. Ушынскага «Як кашуля ў полі вырасла» хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, што зямля не толькі поіць і корміць, але яшчэ і апранае. Кніжная выстава “Беражыце Зямлю» пазнаёміла дзяцей з серыяй кніг, якія вучаць беражлівасці і эканоміі. Напрыканцы мерапрыемства госці паглядзелі відэакліп «Давайце захаваем».

Падрыхтавала: Спірыдовіч С. У.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий

Войти с помощью: