Рознакаляровыя далонькі

Дзіця – гэта маленькі першаадкрывальнік, які ўвесь час расце, развіваецца, змяняецца, пазнае новае. Таму вельмі важна знайсці занятак, які прыйдзецца яму па душы і дапаможа актыўна развівацца не толькі фізічна, але і эмацыянальна.

Творчыя заняткі развіваюць эстэтычнае ўспрыманне, уяўленне, уседлівасць, дробную маторыку і дапамагаюць спазнаць навакольны свет у дэталях. Менавіта з дапамогай творчасці можна даведацца, як з паперы можна майстраваць цікавыя вырабы, фарбамі рабіць свет ярчэй, а клеем змацоўваць не толькі часткі кардоннай хаткі, але і пальцы.

Творчасць – паняцце неабмежаванае, у ім няма правілаў, законаў, затое ёсць поўная свабода для фантазіі і дзейнасці.

Менавіта таму ў бібліятэцы імя Янкі Купалы ў 2013 годзе была адкрыта творчая майстэрня «Рознакаляровыя далонькі». Запрашаем усіх жадаючых на заняткі. Тут вы можаце зрабіць сваімі рукамі незвычайны выраб з паперы або пластыка, прыгожую паштоўку да свята.

Майстэрня працуе па адрасе: г. Полацк, вул. Марыненка, 42, бібліятэка.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий

Войти с помощью: