Кошт вялікай Перамогі

На першым у гэтым годзе open-air 5 мая, прымеркаваным да Дня Перамогі, дзіцячая бібліятэка імя Л. Талстога арганізавала дзіцячую пляцоўку “Каб ведаць кошт вялікай Перамогі”.

Усе жадаючыя маглі на ёй адгадаць філворд “Гарады – героі”, паўдзельнічаць у віктарыне “Што ты ведаеш аб Вялікай Айчыннай вайне ў Беларусі і на Полаччыне?” і ў майстар-класе “Яблыневы цвет”, зрабіўшы сваімі рукамі эмблему свята.

Малыя маглі паглядзець 3D–форматные кнігі і паўдзельнічаць у акцыі “Павіншуй ветэрана”. Для гэтага ім трэба было размаляваць прапанаваную паштоўку і падарыць яе ветэрану, які прысутнычаў на свяце.

Дзіцячы куток дапаўняла кніжная выстава “Аб вайне пасля вайны”, на якой былі прадстаўлены і вершы і апавяданні пра вайну для дзяцей, і дзіцячыя энцыклапедыі з ваеннай тэхнікай.


4 мая другакласнікі СШ №10 прымалі ўдзел у КВЗ “Падарожжа па краіне беларусаў” (цыкл мерапрыемстваў “Аз і букі беларускай культуры”). Не выходзячы з бібліятэкі, рабяты павандравалі па розных старонках культуры, гісторыі і мовы Беларусі. Раздзяліўшыся на дзве каманды – “Буслікі ” і “Валошкі” вучні 2 “Б”  і 2 “В” класа вызначалі, хто лепш ведае родную краіну.

Яны прымалі удзел у наступных конкурсах:

  • “Расціце беларусамі”. Прадстаўнікі выразна чыталі вершы “Я – беларус” Ніла Гілевіча і “Беларускі край” Анатоля Зэкава.
  • “Мы малюем Беларусь”. Словамі “малявалі” карціну пра Беларусь, успамінаючы прыгожыя слова (працавітая, сінявокая, прыгожая, чыстая і г.д.) і тлумачучы іх значэнне.
  • “Падумай і адкажы”. Адказвалі на пытанні пра Беларусь, яе гарады, рэкі, азеры, жывельны і раслінны свет, знакамітых людзей.
  • “Старога звычаю не цурайся”. Успаміналі беларускія нацыянальныя стравы і вопратку, выкладваючы карткі з назвамі на той ці іншы малюнак.
  • “Хто больш”. Складалі са складоў 5 беларускамоўных слоў.
  • “Я – беларус, я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі…”. Слухалі аповяд бібліятэкара, вершы аб славутых беларусах і палачанах – Ф.Скарыне, У.Чарадзее і Е.Полацкай, а затым адказвалі на пытанні віктарыны.
Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий

Войти с помощью: