Чытайся кніжка вялікая і маленькая

27 красавіка ў ГУА “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі” у рамках індывідуальнага творчага плана “Праменьчык дабрыні” для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя была праведзена літаратурная скрыначка “Чытайся кніжка вялікая і маленькая”.

Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з цікавымі і маляўнічымі кнігамі. Чытаючы кнігу разам, хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі на пытанні, дзяліліся ўражаннямі.

Маленькія чытачы з вялікай цікавасцю разглядалі ілюстрацыі, звярталі ўвагу як акуратна кнігі выглядаюць, якія яны розныя па форме, памеры і знешняму выгляду.

Дзеці з абмежаванымі магчымасцямі здароўя – асаблівая катэгорыя, праца з імі – справа сур’ёзная, але ў той жа час цікавая. Бібліятэка для “асаблівых” дзяцей з’яўляецца “аптэкай для душы”, якая вылечвае праз Кнігу, жывое слова.

Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий

Войти с помощью: