Край мой любы, край адвечны

Полацкі раённы цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур і народнае літаратурнае аб’яднанне “Наддзвінне” абвясцілі літаратурны конкурс “Край мой любы, край адвечны”, прысвечаны Году малой радзімы для юных творцаў Полацкага рэгіёна.

Вядома, школьнікі, навучэнцы і студэнты ўстаноў адукацыі г. Наваполацка запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе.

Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях (па беларускай і рускай мове паасобку): “Паэзія” і “Проза”. Творы павінны быць надрукаваны на аркушы А4 , размер шрыфта Тіmеs New Roman 15.

Творчыя работы прымаюцца на конкурс з 1 красавіка па 15 мая 2018 года. Вынікі конкурсу ў трох узроставых намінацыях: (11 – 13, 14 – 15, 16 і больш гадоў) будуць падведзены кампетэнтным журы на чале са старшынёй Віцебскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамарай Іванаўнай Красновай-Гусачэнка 25. 05.2018.

Творы можна дасылаць на электронныя адрасы: роlotsk.crnk@mail.ru ці sopickova.valentina@yandex.ru з паметкай “На конкурс”.

СКАЧАТЬ ПОЛОЖЕНИЕ О ПРОВЕДЕНИИ КОНКУРСА

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий

Войти с помощью: