Памяць Полаччыны

25 апреля 2018 года в Центральной районной библиотеке им. Ф. Скорины состоится презентация Интернет-проекта “Памяць Полаччыны”.

Прадмова

Любая краіна, любы горад, з’яўляйся ён ціхім гарадскім пасёлкам або нястомна пульсуючым мегаполісам, мае сваю насычаную падзеямі і людзьмі гісторыю. Помнікі архітэктуры і ўшанаваныя ў камені выбітныя асобы; рукапісныя летапісы і вусныя паданні, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне; памятныя даты, якія сталі вядомымі ва ўсім свеце, і даты, што засталіся дарагімі толькі для мясцовых жыхароў, – усё гэта тыя карані, якія сілкуюць чалавека, без якіх цяжка рухацца наперад.

У аснову інтэрнэт-праекта “Памяць Полаччыны” ляглі старонкі летапісаў і паданняў, дакументальныя крыніцы, фрагменты літаратурных твораў, аповяды сведкаў. Мы імкнуліся згадаць і многіх з тых, хто подзвігамі духоўнымі, творчай працай праславіўся на Полацкай зямлі.

Сёння праект уключае больш за 7,5 тысяч тэкставых дакументаў у pdf-фармаце, 85 відэафайлаў, больш за 100 фотадакументаў і рэпрадукцый твораў выяўленчага мастацтва. Матэрыялы рэсурса прапануюцца на беларускай  і часткова – на рускай мовах. Запрашаем Вас у падарожжа па Полацкім краі!


Вехі гісторыі

Наша храналогія адрасавана ўсім, хто мае жаданне ўдасканаліць свае веды па гісторыі краю. У ёй падаюцца найважнейшыя падзеі і факты, што адбываліся на тэрыторыі Полацкага краю, пачынаючы ад першай згадкі Полацка ў “Аповесці мінулых гадоў” (862) і завяршаецца падзеямі 2018 года. Сабраныя разам звесткі пра асобныя падзеі фарміруюць цэласнае ўяўленне пра ход гістарычнага працэсу на землях Полацкага княства, потым – ваяводства, губерніі, намесніцтва, вобласці і, нарэшце, сучаснага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу.


Славутыя імёны

Свой аповед мы вырашылі прысвяціць выбітным асобам цудоўнага краю – Полацкай зямлі, якая разам з яе святынямі і святымі стала калыскай духоўнага культурна-нацыянальнага ладу сучаснай Беларусі.

Полацк… Адсюль бярэ пачатак высокае служэнне Богу і людзям многіх падзвіжнікаў веры, сярод якіх адна са слаўных дачок – Еўфрасіння Полацкая. Створаны ёю Спаскі манастыр – цэнтр духоўнага жыцця не толькі Полацкай зямлі, але, як паказаў час, і ўсёй Беларусі. У эпоху гэтай славутай жанчыны Полацк быў найбуйнейшым горадам. З глыбокай старажытнасці ён славіўся як цэнтр рамёстваў і гандлю. Эканамічны ўзлёт суправаджаўся значнымі дасягненнямі ў галіне культуры. У сярэдзіне ХІ ст. на беразе Дзвіны быў пабудаваны велічны Сафійскі сабор і іншыя храмы. З імем Еўфрасінні Полацкай непасрэдна звязаны шэдэўр ювелірнага мастацтва і каштоўны помнік старажытнабеларускай пісьмовасці – знакаміты крыж, створаны полацкім майстрам Лазарам Богшам. Гэтая зямля дала свету Францыска Скарыну, Сімяона Полацкага… Памяць пра іх тут беражліва захоўваюць сёння, як і традыцыі, усталяваныя з даўніх часоў.


Даследчыкі

Раздзел праекта прысвечаны асобам, якія вывучалі гісторыю і культуру Полацкай зямлі. Сярод іх былі тыя, хто нарадзіліся на Віцебшчыне, другія жылі па волі лёсу, іншыя наведвалі наш край на кароткі час. Раздзел аб’ядноўвае інфармацыю пра краязнаўцаў-аматараў, вучоных, навукоўцаў, музейных работнікаў, архівістаў, журналістаў… Да кожнай персаналіі (а іх налічваецца больш за 500) прыведзены кароткія біяграфічныя даведкі, бібліяграфічныя спісы навуковых работ і іншых відаў публікацый, літаратура аб жыцці і дзейнасці. У якасці ілюстрацый прыводзяцца фотаздымкі даследчыкаў і іх прац.


500-годдзе беларускага кнігадрукавання

Францыск Скарына цікавы ўсяму свету. Пра гэта сведчыць увага да яго не толькі айчынных, але і замежных даследчыкаў. З Расійскай Федэрацыі, Чэхіі, Славакіі, Германіі, іншых краін свету…

У раздзеле можна адшукаць звесткі аб святкаванні гэтай значнай падзеі ў рэспубліцы і па-за яе межамі, пазнаёміцца з відэафільмамі, фотаздымкамі, спецыяльным выдавецкім праектам цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Францыска Скарыны – “Полацк рознакаляровы”.


Дзень беларускага пісьменства

Раздзел прысвечаны гісторыі арганізацыі і правядзення свята ў Беларусі, уключае спасылкі на літаратуру і інтэрнэт-крыніцы па тэме.

Кожны год падчас святкавання Дня беларускага пісьменства Полацк ператвараецца ў святочны горад. Правядзенне свята спрыяе пашырэнню асветы і далучае ўсіх ўдзельнікаў да пісьменнага роднага слова, асобы знакамітага беларускага першадрукара, навукоўца і асветніка, палачаніна Францыска Скарыну. Гэта – даніна павагі той вялікай справе, распачынальнікам якой ён стаў на зямлі сваіх продкаў. Усе мерапрыемствы, якія адбываюцца на святочных пляцоўках, аб’ядноўваюць арганізатараў, удзельнікаў і гледачоў у адзіную вялікую сям’ю нашчадкаў гістарычнай асобы.


Полацказнаўства

Раздзел з’яўляецца метадычнай скарбонкай для педагогаў Полаччыны, які ўтрымлівае не толькі матэрыялы, падрыхтаваныя да факультатыўнага курса “Полацказнаўства” ў межах гарадскога выхаваўчага праекта “Мы – Палачане!”, але і прапануе аўтарскія сцэнарыі і іншыя набыткі супрацоўнікаў цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Францыска Скарыны.


Каардынатар праекта

Дзядзюліна Людміла Барысаўна

Тэл.: (+375 214) 42 34 51

Творчая група
  • Калужонак Надзея Уладзіміраўна – галоўны бібліёграф публічнага цэнтра прававой інфармацыі;
  • Кулеш Дар’я Ігараўна – бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі;
  • Нэліна Галіна Мікалаеўна – бібліёграф інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела;
  • Прыданава Валянціна Сцяпанаўна – бібліёграф публічнага цэнтра прававой інфармацыі;
  • Свіловіч Вікторыя Уладзіміраўна – загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі;
  • Станкевіч Ірына Уладзіміраўна – загадчык дзіцячай бібліятэкі-філіяла № 6 імя Я. Журбы;
  • Талканіца Святлана Іванаўна – метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу;
  • Ячмянёва Кацярына Сяргееўна – метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу.

Информационный буклет

Скачать (PDF, 1.4MB)

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий

Войти с помощью: