В детской библиотеке

20 и 21 февраля в стенах детской библиотеки прошли мероприятия, приуроченные соответственно Дню защитника Отечества и Дню родная мовы. Далее подробнее…

20 февраля в детской библиотеке им. Л. Н.Толстого прошло литературно-спортивное соревнование «Сила и здоровье» с учащимися 1Б класса СШ№10.

Началось мероприятие со вступительного слова библиотекаря Клепец А.С. о наступающем празднике – Дне защитников Отечества. А далее соревновательным путем проверяли: есть ли среди ребят сильные и ловкие?

  • Конкурс “Составь слово из букв”;
  • Конкурс “Меткий стрелок”;
  • Конкурс “Спортивные загадки”;
  • Конкурс “Бой скороговорок”;
  • Конкурс “Помощники”.

Соревнуясь, ребята себя проявляли, как сильные, ловкие, смекалистые и умелые, поэтому все заслужили в подарок наклейки на спортивную тематику.


21 лютага у дзіцячай бібліятэцы імя Л. М. Талстога адбылася літаратурная гульня пад назвай «Хай льецца мова родная» (да Міжнароднага Дня роднай мовы). У мерапрыемстве прымалі удзел вучні 1 “В” класа СШ № 10.

Спачатку бібліятэкар Катухова В. В. распавяла пра свята, калі яно ўзнікла, чаму менавіта у гэты дзень. Далей распачалася размова непасрэдна пра беларускую мову. Гаварылі пра  асаблівасці вымаўлення, аб паходжанні, аб людзях, якія абаранялі яе, клапаціліся аб ёй. Даведаліся, што толькі ў беларускім напісанні ёсць літара “Ў”, што беларуская мова лічыцца другой па мілагучнасці пасля італьянскай мовы. Пагаварылі пра трасянку.

Каб замацаваць веды і больш дасканала дазнацца пра беларускую мову дзецям было прапанавана пагулять у гульні. Спачатку шукалі у надрукаваных беларускіх словах схаваныя лічбы, затым падбіралі беларускае слова да малюнка, з дапамогай мультымедыя шукалі словы, якія схаваліся ў беларускіх словах. З дапамогай самаробнай вудачкі лавілі словы і раскладалі іх па прадметах, якія былі надрукаваны на рыбінах. Вельмі спадабалася дзецям гульня з гумкай, дзе ім было патрэбна прыдумаць сказ на беларускай мове з адпаведным словам, а астатнім удзельнікам гульні – саскочыць з гумкі, калі тое слова пачуюць. Шмат эмоцый вызвалі і загадкі на беларускай мове і таксама гульня “Гук заблудзіўся”. Напрыканцы сустрэчы дзеці паглядзелі мультфільм на беларускай мове. Затым бібліятэкар прапанавала падзівіцца на выставу “Жывая душа мовы”, прагледзіць кнігі, размешчаныя там, а таксама паглядзець журналы для дзяцей на беларускай мове “Вясёлка” і “Буся”, выбраць нешта сабе дамой пачытаць.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий