Рознакаляровае мора

13 лютага ў бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла гульня-знаёмства “Рознакаляровае мора Святаслава Сахарнова” (да 95-годдзя з дня нараджэння).

На ёй прысутнічалі вучні ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Полацка”, 3 “Б” класа. У час мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з жыццём і творчасцю дзіцячага пісьменніка Святаслава Сахарнова, які доўгія гады прысвяціў вывучэнню таямнічага свету марскіх глыбінь, марскіх жывёл.

Галоўная тэма яго твораў – мора, падводны свет, марскія жыхары. Ён з’яўляецца аўтарам энцыклапедый і навукова-папулярных кніг, прысвечаных мораходству. Цікавыя і пазнавальныя кнігі Святаслава Сахарнова: “Марскія казкі”, “У гасцях у кракадзілаў”, “Падарожжа на “Трыгле”, “Гісторыя карабля” і інш. Свет Святаслава Сахарнова – гэта свет яркіх і чыстых колераў, без паху і з рэдкімі гукамі, незвычайны і  таямнічы свет вадалаза. Такім пісьменнік запомніў яго і адкрыў чытачу на старонках сваіх кніг.

Дзеці адправіліся ў займальнае падарожжа па морах і акіянах. Весела і цікава прайшлі гульні: “Жыццё пад вадой”, “Блакітная планета” і “Загадкі дэльфінёнка Філі”. У час гульняў вучні пазнаёміліся з марскімі жыхарамі, “адправілі” у акіян насельнікаў падводнага свету, адгадалі пра іх простыя і складаныя загадкі. Затым дзеці разгадалі крыжаванку “Насельнікі мораў” і філворд “Хто пад вадой дыхае?”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі актыўны ўдзел у конкурсе знаўцаў “Таямніцы мораў і акіянаў” і з вялікім задавальненнем адказалі на пытанні віктарыны “Усё пра рыб”. Шмат  новай і цікавай інфармацыі прынеслі пазнавальныя хвілінкі “Дзівосныя факты пра падводных жыхароў”.

Дзеці даведаліся, што бываюць рыбы-матылькі, рыбы-папугаі і рыбы-клоуны. Пад вадой жывуць нават вожыкі – марскія. Жывуць тут і лятучыя рыбы, якія могуць лётаць над вадой. А яшчэ марскія зоркі і канькі. У падводным свеце жывуць незвычаўныя і таямнічыя насельнікі. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Загадкавы і незнаёмы свет марскіх глыбінь”.

Адказная: Ляўшыцкая І. П.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий

Войти с помощью: