Дзіцячая кніжка сваімі рукамі
25 студзеня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы адбыўся майстар-клас “Дзіцячая кніжка сваімі рукамі” у рамках індывідуальнага творчага плана “Яе Вялікасць Кніга”.
На мерапрыемстве прысутнічалі вучні ДУА “Сярэдняя школа №8” 5 “Б” класа. Спачатку бібліятэкар пазнаёміла дзяцей са структурай кнігі, сфармавала паняцці: вокладка, карэньчык, фарзац, тытульны ліст, анатацыя, і г.д.
Вядучая звярнула ўвагу чытачоў на тое, што амаль у кожнай кніжцы, акрамя яе асноўнага тэксту, ёсць яшчэ і ілюстрацыі, якія дапамагаюць нам лепш зразумець змест. Аказваецца, выбраць патрэбную кнігу вельмі проста, калі ведаць з якіх элементаў яна складаецца.
Пасля знаёмства з першымі навыкамі самастойнай работы з кнігай, хлопчыкі і дзяўчынкі прыступілі да практычнай часткі мерапрыемства. Вядучая падзяліла клас на дзве каманды. Кожная каманда павінна была выдаць сваю кнігу кароткіх апавяданняў з малюнкамі. Хтосьці з дзяцей выказаў жаданне быць мастаком, хтосьці – пісьменнікам.
Праца закіпела! Было вельмі цікава!… І вось шэдэўры гатовыя. Рукапісныя кнігі адразу былі прачытаны з вялікім задавальненнем! Нашы юныя госці зразумелі, што кнігі ствараць — гэта няпростая праца. Кнігі — жывыя істоты, яны з нецярпеннем чакаюць кожнага ў бібліятэках. І мы спадзяемся, што пасля такога майстар-класа нашы чытачы будуць беражліва ставіцца да сваіх рэчаў і кніг.
Адказная: Татарчук Н. В.