Стан сучаснай беларускай літаратуры

30 студзеня ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Ф. Скарыны адбылася сустрэча-абмеркаванне “Стан сучаснай беларускай літаратуры: праблемы і перспектывы іх вырашэння”.

Аўдыторыю зацікаўленых склалі бібліятэкары, паэты і пісьменнікі полацкіх літаратурных аб’яднанняў. За “круглым сталом” вялася размова пра развіццё беларускай мовы і літаратуры на сённяшні дзень, пра непасрэдную творчую дзейнасць мясцовых літаратараў у дадзеным накірунку, пра магчымасці пашырэння беларускай літаратуры не толькі на тэрыторыі Беларусі, але па-за межамі яе (у прыватнасці на міжнародных літаратурных форумах).

Прадстаўнікі літаратурных аб’яднанняў дзяліліся вопытам і сваімі дасягненнямі ў галіне папулярызацыі беларускамоўнай літаратуры. Падымаліся пытанні аб зацікаўленасці насельніцтвам, у прыватнасці, моладдзю роднай сучаснай літаратурай.

Бібліятэчныя супрацоўнікі таксама адзначылі свой ўнёсак у пашырэнне попыту і актуалізацыю ўвагі да роднага слова.

Сустрэча атрымала фармат дыскусіі, што пацвердзіла актуальнасць і неабходнасць вырашэння пытанняў развіцця сучаснай беларускай літаратуры.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий