Казкі ў зімовым карагодзе

3 і 4 студзеня ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы прайшла гульня-падарожжа “Казкі ў зімовым карагодзе”.

На ёй прысутнічалі дзеці са школьнага лагера ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Полацка” і  ДУА “Сярэдняя школа №6 г. Полацка”.

Дзеці адправіліся ў цікавае і займальнае падарожжа па старонках “зімовых” казак. З вялікім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі адказалі на пытанні віктарыны “Знаўцы казак”, разгадалі крыжаванку “Добры гаспадар зімовага лесу”, выканалі заданне “Чароўныя словы” і адгадалі “Загадкі Зімушкі-зімы”.

Весела прайшлі гульні: “Угадай казку!”, “Сняжыначкі-пушыначкі”, “У гасцях у Снежнай каралевы”, “Добры дзень, казачныя героі!”. Затым дзеці прынялі актыўны ўдзел у “Аукцыёне казак” і конкурсе “Зімовая мазаіка”. У канцы гульні-падарожжа хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з новымі кнігамі, перагарнулі старонкі знаёмых казак і ўспомнілі любімых герояў. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Паверыць у цуды”.

Адказная: Ляўшыцкая І. П.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий

Войти с помощью: