Не мялеюць Скарынавы вытокі

14 снежня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы ў межах праграмы “Мой город – Родины частица” для вучняў 8  класа СШ № 6 была праведзена інфармацыйная гадзіна “Не мялеюць Скарынавы вытокі” з цыкла мерапрыемстваў, прысвечаных  500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Пяць стагоддзяў таму наш зямляк Францыск Скарына  паставіў справу кнігадрукавання на службу беларускаму народу. 3 цягам часу гэтая падзея не страціла свайго значэння, друкарская навука набыла паслядоўнікаў, узбагацілася новымі здабыткамі і з развіццём тэхналогій вырасла ў маштабную галіну прамысловасці краіны.

На Радзіме беларускага першадрукара сёння таксама плённа працуюць яго нашчадкі. У сучасны час  у Полацку  няма буйных друкарняў, але друкарская справа і выдавецтва кніг не спынілася.

Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з дзейнасцю ТАА «Полацкага кніжнага выдавецтва», выдавецтва Спаса-Еўфрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра і ПРУП «Спадчына Ф. Скарыны”.

Падчас сустрэчы навучэнцы мелі магчымасць пагартаць кнігі гэтых выдавецтваў, які былі прадстаўлены на выставе.

Мерапрыемства падрыхтавала і правяла Квашніна І. Л.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий