Цудоўны свет беларускай кнігі

11 снежня ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы прайшлі хвілінкі радаснага чытання “Цудоўны свет беларускай кнігі”.

На іх прысутнічалі вучні ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Полацка”, 3 “В” класа. Кнігі — гэта непаўторны і дзівосны свет. Яны вучаць дабрыні, мудрасці, даюць шмат новых ведаў.

Дзеці сустрэліся на старонках кніг з любімымі героямі беларускіх народных казак: “Зайкава хатка”, “Лісіца-хітрыца”, “Лёгкі хлеб”, “Пшанічны каласок”. У час гульні “Сустрэчы з кніжнымі сябрамі” хлопчыкі і дзяўчынкі прыгадвалі любімых казачных герояў, пазнавалі казку па ўрыўку, працягвалі пачатак, прыдумвалі сваю канцоўку. Затым для вучняў быў праведзены агляд “Лепшых кніг адкрыты нам старонкі”.

З вялікай увагай школьнікі пазнаёміліся з сучаснымі беларускімі дзіцячымі пісьменнікамі і іх кнігамі серыі “Казкі XXI стагоддзя”. Цікава і весела прайшоў літаратурны конкурс “Любім жарты, небыліцы. Будзем разам весяліцца”. З гумарам і добрым настроем дзеці чыталі небыліцы з кнігі Міхася Пазнякова “Дарынка-весялінка”. Нашым гасцям вельмі спадабаліся навукова — пазнавальныя кнігі Уладзіміра Ягоўдзіка серыі “Скарбы Радзімы”. Вучні з інтарэсам перагарнулі іх старонкі, адгадалі “Загадкі аб роднай прыродзе”, адказалі на пытанні віктарыны “Лясныя таямніцы” і прынялі ўдзел у конкурсе “Знаўцы прыроды”.

Самыя таленавітыя атрымалі прызы.

Адказная: Ляўшыцкая І. П.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий