Синички-невелички

14 лістапада ў дзіцячы аддзел бібліятэкі імя Янкі Купалы прыйшлі вучні 4 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Полацка», каб адсвяткаваць дзень нараджэння … сінічкі.

Эка-дэжавю “Любопытные пичужки – желтогрудые подружки” было прысвечана гэтай дзіўнай і дружалюбнай птушцы.

Дзеці змаглі пазнаёміцца з ёй бліжэй, даведацца пра яе звычкі, асаблівасці паводзін і пражывання, паглядзеўшы фільм «Синички-невелички». Праслухаўшы верш «Птичья столовая», хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, чым любіць ласавацца гэтая птушка. Адгадаўшы загадкі і склаўшы з «раскіданых» літар назвы птушак, удзельнікі мерапрыемства высветлілі, хто жыве побач з сінічкай. Па галасах вызначылі, якія птушкі «прыйшлі» да яе ў госці.

А мультфільм «Лекарство для синички» распавёў аб узаемадапамозе і сяброўскіх адносінах розных парод птушак. Кніжная выстава “Сінічкін дзень» дала магчымасць школьнікам пазнаёміцца з рознымі аўтарамі і іх кнігамі пра птушак.

Падрыхтавала: С. У. Спірыдовіч.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий

Войти с помощью: