Ад роднае зямли, ад гоману бароў

3 лістапада ў бібліятэцы ім. А. Герцена прайшла паэтычная гадзіна Ад роднае зямли, ад гоману бароў”, прысвечаная 135-годдзю са дня нараджэння беларускага паэта Якуба Коласа.

На мерапрыемства прыйшлі хлопчыкі лагера СШ №2. На пачатку мерапрыемства прагучала песня “Мой родны кут”, і хлопцы адразу назвалі аўтара слоў гэтай усім вядомай песні.

Бібліятэкар Юлія Сездзіна пастаралася расказаць юным слухачам пра Коласа цікава, даступна і займальна. Дзеці даведаліся пра дзяцінства паэта, вучобу ў школе, аб тым, што ён любіў чытаць. Асабліва было падкрэслена пра любоў хлопчыка да вершаў і роднай прыроды. Разабраліся і з паходжаннем псеўданіма паэта. Паглядзелі фотаздымкі мясцін і краявідаў, дзе жыў паэт.

Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з вершамі, баснямі і казкамі Якуба Коласа. І сучаснай песняй, напісанай на ўрывак з паэмы “Новая зямля”. А потым прапанавала хлопцам уявіць сябе паэтамі і пагуляць у гульню “Рыфмушкі”, у якой трэба было рыфмаваць паэтычныя радкі. Гульня ўдалася і спадабалася.

У канцы сустрэчы дзеці самі чыталі вершы Якуба Коласа на беларускай мове.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий

Войти с помощью: