Восеньскі блюз

Дзіцячы аддзел бібліятэкі імя Янкі Купалы арганізоўвае і праводзіць нямала пазнавальных, займальных і цікавых мерапрыемстваў у гэты час. Адно з іх — майстар-клас «Восеньскі блюз».

Ни за что скучать не буду

Постараюсь быть повсюду

Потому что у меня каникулы!

30 кастрычніка і 2 лістапада на яго былі запрошаны дзеці са школьных лагераў ДУА «Сярэдняя школа №6 г. Полацка» і ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Полацка».

Пачаўся занятак з загадкі, якая дапамагла хлопчыкам і дзяўчынкам вызначыць тэматыку майстар-класа. Затым яны  прынялі актыўны ўдзел у гутарцы пра восень, падзяліліся сваімі ведамі і назіраннямі. Асаблівую цікавасць выклікала кніжная выстава «Пералівы залатой восені». Кнігі, прадстаўленыя на ёй, былі як пазнавальнай, так і мастацкай накіраванасці.

Але самае цікавае чакала школьнікаў наперадзе — уласнаручны выраб восеньскай кветкі. Уважліва слухаючы парады бібліятэкара, усе ўдзельнікі здолелі стварыць яркія, маляўнічыя і непаўторныя кветкі, з якіх быў складзены букет «Прощальный осени привет».

Падрыхтавала: С. У.Спірыдовіч.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий